Вальтметр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
2 лічбавыя вальтметры

Вальтметр — прылада для вымярэння ЭРС ці напружання ў электрычным ланцугу. Падключаецца паралельна нагрузцы. Бываюць аналагавыя (са стрэлачным або светлавым паказальнікам) і лічбавыя, паводле сістэм вымярэння — электра-статычныя, электра-магнітныя, магніталектрычныя і электронныя. Пашырэнне межаў вымярэння дасягаецца з дапамогай дадатковых рэзістараў, дзялільнікаў і трансфарматараў напружання. Можа спалучацца ў больш складаных прыборах з іншымі электрычнымі прыладамі (напр. ампервальтомметр).

Пазначэнне вальтметра і схема падключэння вальтметра да электрычнага ланцуга

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]