Вальтэр Кон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уолтэр Кон
Walter Kohn
Дата нараджэння 9 сакавіка 1923(1923-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння Вена, Аўстрыя
Дата смерці 19 красавіка 2016(2016-04-19)[3][1][…] (93 гады)
Месца смерці ЗША
Грамадзянства
Бацька Salomon Kohn[d]
Род дзейнасці фізік, выкладчык універсітэта, хімік
Навуковая сфера тэарэтычная фізіка
Месца працы Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Барбары, Каліфарнійскі ўніверсітэт у Сан-Дыега
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар Універсітэт Таронта, Гарвардскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Джуліян Швінгер
Вядомыя вучні Лу Шэм
Член у
Узнагароды Нобелеўская прэмія — 1998 Нобелеўская прэмія па хіміі (1998)
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вальтэр Кон (9 сакавіка 1923, Вена, Аўстрыя — 19 красавіка 2016, ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык. Разам з Джонам Поплам атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1998) за развіццё тэорыі функцыяналу шчыльнасці.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вальтэр Кон нарадзіўся 9 сакавіка 1923 года ў Вене ў яўрэйскай інтэлігенцкай сям'і. З дзяцінства Вальтэр вывучаў латынь і грэчаскую мову. Яго настаўнікам па фізіцы стаў асістэнт А. Эйнштэйна.

Пасля акупацыі Германіяй Аўстрыі Вальтэру з сястрой у рамках выратавальнай аперацыі «Кіндэртранспорт» удалося з'ехаць у Англію, пазней у Канаду. Паступіў ва Універсітэт Таронта. Па прычыне, што ў яго было нямецкае грамадзянства, яму не дазвалялася наведваць будынак факультэта хіміі і ён выбраў фізіку і матэматыку. Пасля вайны яго прыняла да сябе канадская сям'я, а крыху пазней яму была выдзелена стыпендыя на навучанне ў Гарвардскім універсітэце. Некалькі гадоў ён прапрацаваў ва ўніверсітэце Карнегі-Мелана, затым у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Дыега, дзе ён і стварыў тэорыю, за якую быў узнагароджаны Нобелеўскай прэміяй.

Зноскі

  1. а б Walter Kohn // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Walter Kohn // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.noozhawk.com/article/physicist_walter_kohn_ucsb_nobel_laureate_dies_at_93
  4. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Koch W., Holthausen M. C. A Chemist's Guide to Density Functional Theory. 2-ed. — Wiley, 2001. — pp. 293.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]