Вальтэр Косель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Walther Kossel (1928)

Вальтэр Косель (ням.: Walther Kossel; 4 студзеня 1888, Берлін — 22 мая 1956, Цюбінген) — нямецкі фізік. Сын А.Коселя.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гейдэльбергскі ўніверсітэт (1911). Прафесар Кільскага ўніверсітэта (з 1921) і Вышэйшай тэхнічнай школы ў Данцыгу ​​(з 1932). З 1947 дырэктар Фізічнага інстытута ў Цюбінгене.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

У 1916 высунуў гіпотэзу, якая легла ў аснову тэорыі іоннай хімічнай сувязі і гетэравалентнасці. У 1928 адначасова з нямецкім фізікам І. Н. Странскім прапанаваў малекулярна-кінетычную тэорыю росту крышталёў. Выявіў эфект узнікнення дыфракцыйных ліній пры дыфракцыі разыходнага пучка рэнтгенаўскіх прамянёў у крышталі (лініі Коселя).

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Walther Kossel Bemerkung zur Absorption homogener Röntgenstrahlen, Verh. D. Deutsch. Phys Ges (2) 16 898—909 (1914). Received 27 September 1914, published in issue No. 20 of 30 October 1914. As cited in Mehra, Volume 1, Part 2, 2001, p. 795.
  • Walther Kossel Bemerkung zur Absorption homogener Röntgenstrahlen. II, Verh. D. Deutsch. Phys Ges (2) 16 953—963 (1914). Received 23 October 1914, published in issue No. 22 of 30 November 1914. As cited in Mehra, Volume 5, Part 2, 2001, p. 919.
  • Walther Kossel Bemerkung zum Seriencharakter der Röntgenstrahlen, Verh. D. Deutsch. Phys Ges (2) 18 339—359 (1916). Received 31 August 1916, published in issue No. 15-18 of 30 September 1916. As cited in Mehra, Volume 5, Part 2, 2001, p. 919.