Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Вальтэр фон дэр Фогельвейдэ
Walter von der Vogelweide
Codex Manesse Walther von der Vogelweide.jpg
Дата нараджэння:

1160 - 1170 гады

Месца нараджэння:

Аўстрыя

Дата смерці:

пасля 1228 года

Месца смерці:

меркавана Вюрцбург, Баварыя, Германія

Грамадзянства:

Сцяг Свяшчэннай Рымскай Імперыі Свяшчэнная Рымская Імперыя

Род дзейнасці:

паэт

Кірунак:

лірыка

Жанр:

мінезанг

Мова твораў:

сярэдневерхненямецкая

Вальтэр фон дэр Фогельвайдэ (каля 1170- каля 1230) — нямецкі і аўстрыйскі паэт-мінезінгер. Паводле розных версій, нарадзіўся або ў Ціролі (Аўстрыя), або ў Швейцарыі, або ў Сярэдняй Германіі. Вёў жыццё вандроўнага паэта, жыў пры дварах Філіпа Швабскага, Германа Цюрынгскага, Фрыдрыха II. Пічаў лірычныя песні (у асноўным пра каханне) і шпрухі — пеcні-навучанні. Насуперак меланхалічнай традыцыі мінезангу, што панавала пры Венскім двары, апяваў радасці жыцця і кахання, сцвярджаў права чалавека на зямное шчасце. Узбагаціў мінезанг жывапіснымі дэталямі і новымі матывамі (галоўная гераіня верша "Каханая, хай Бог..." простая дзяўчына са шчырым сэрцам. Упершыню ўвёў у куртуазную паэзію народныя песенныя структуры ("У гаі, пад ліпкай..." — славутая песня з вясёлым народным рэфрэнам "тандарадай" і інш.) Яго песні адметныя прастадушнасцю, шчырасцю інтанацыі і вытанчанасцю. На беларускую мову асобныя вершы пераклаў Уладзімір Папковіч.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]