Бурундзійскі франк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валюта Бурундзі)

Бурундзі́йскі фра́нк (код ISO 4217: BIF) — афіцыйная валюта Бурундзі. Ён дзеліцца на 100 санцімаў, але на самой справе сантымы ніколі не выкарыстоўваліся. Толькі, калі ў Бурундзі выкарыстоўваўся Франк Бельгійскага Конга ўжываліся санцімы.

Франк ўжываўся ў якасці бурундзійскай валюты з 1916 г., калі Бельгія атрымала былую нямецкую калонію. У гэты час Франк Бельгійскага Конга замяніў Нямецкую Усходнеафрыканскую рупію. У Бурундзі валюта Бельгійскага Конга ўжывалася да 1960 г., калі яе замяніў Руандыйскі і Бурундзійскі франк. Уласная валюта была ўведзеная ў 1964 годзе.

У наш час існуюць планы ўвядзення агульнай валюты: Усходнеафрыканскага шылінга, для пяці краін Усходнеафрыканскага Саюза ў 2009 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]