Седзі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валюта Ганы)

Ганскі се́дзі (анг.: Ghanaian cedi, код ISO 4217GHS) — афіцыйная валюта Ганы. Адно седзі дзеліцца на 100 песевасаў. Сучасны седзі быў уведзены 3 ліпеня 2007 года, калі была праведзена дэнамінацыя па курсе 10 000 старых седзі за адзін новы. У нашы дні седзі мае самы высокі курс сярод іншых афрыканскіх валютаў.

Слова “седзі” перакладаецца з аканскай мовы як “ракушка”. У старажытнасці ракушкі выкарыстоўваліся ў якасці грошай паміж мясцовымі плямёнамі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]