Валянцін Іванавіч Варэннікаў
Валянцін Іванавіч Варэннікаў (15 снежня 1923, Краснадар—6 мая 2009, Масква), савецкі военачальнік, расійскі палітычны дзеяч, Герой Савецкага Саюза, дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 па 1945 год. Быў тройчы паранены. Варэнікаў ваяваў у Сталінградзе, ваяваў на Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-ым Беларускім франтах, фарсіраваў Дняпро і Днестр, ваяваў на Вісле, удзельнічаў у наступленні савецкіх войскаў ад Балтыкі да Карпат, прымаў удзел у штурме Берліна. Вайну Валянцін Варэнікаў скончыў у званні капітана, быў узнагароджаны чатырма баявымі ордэнамі.
Удзельнічаў у Парадзе Перамогі, вайсковых падзеях у Анголе, Сірыі, Эфіопіі і Афганістане. Галоўны арганізатар прац воінскіх часцей па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
З 1962 па 1966 год быў камандзірам дывізіі Ленінградскай вайсковай акругі, з 1967 па 1969 — камандзірам корпуса гэтай акругі. У 1969—1971 — камандуючы 3-й арміяй Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1971—1973 — першы намеснік камандуючага штабам Савецкай групы войскаў у Германіі. У 1973—1979 — камандуючы войскамі Чырванасцяжнай Прыкарпацкай вайсковай акругі. У 1978 году прысвоена званне генерала арміі. У 1979—1984 — начальнік Галоўнага ўпраўлення, першы намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР. Першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл СССР заставаўся да 1989 года. У 1984—1989 — начальнік Групы ўпраўлення Міністэрства абароны СССР у Афганістане. У 1989—1991 — галоўнакамандуючы Сухапутнымі войскамі — намеснік міністра абароны СССР, член Савета абароны СССР.
У жніўні 1991 года падтрымаў Дзяржаўны камітэт па надзвычайнаму становішчу падпісаў яго зварот "Слова да народа". У 1994 адзіны з абвінавачваных па справе ДКНС адмовіўся прыняць амністыю, стаў перад судом і быў апраўданы. Генпракуратура апратэставала рашэнне суда. Прэзідыум Вярхоўнага суду Расіі правёў перасуд і пакінуў ў сіле апраўдальны прысуд. У 1995 годзе Варэннікаў абраны дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расіі. Са студзеня 1996 па 1999 працаваў старшынёй камітэта Дзяржаўнай Думы па справах ветэранаў. 7 снежня 2003 года абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расіі па спісе блока «Радзіма» (трэці нумар федэральнага спісу). Быў намеснікам старшыні Камітэта па справах ветэранаў, сустаршынём фракцыі «Радзіма».
[правіць] Узнагароды
За аперацыю Магістраль, распрацаваную і паспяхова праведзеную сумесна з камандуючым 40-й арміяй у Афганістане Барысам Громавым, быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам «За вайсковыя заслугі», двума ордэнамі Леніна, чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Кутузава I ступені, трыма — Айчыннай вайны I і II ступені, Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, трыццаццю медалямі СССР, а таксама больш за дваццаццю замежнымі ордэнамі і медалямі.
