Валянцін Акудовіч
Валянцін Васільевіч АКУДОВІЧ (нар. 18 чэрвеня 1950, Свіслач) — беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык.
Змест |
[правіць] Біяграфія
Працаваў экспедытарам на Свіслацкім хлебазаводзе (1967—1968), токарам, слесарам і інжынерам па металу на Мінскім маторным заводзе (1968—1969, 1970—1975), служыў у Савецкай арміі (1969—1970), быў кіраўніком турысцкага кружка ў Доме піянераў Заводскага раёна (1980—1981), вартаваў розныя ўстановы (1981—1985, 1986), працаваў лодачнікам на аўтатурбазе «Нарачанка» (1985). Скончыў Маскоўскі літаратурны інстытут імя М. Горкага пры СП СССР (1980), спецыяльнасць — літаратар. З 1986 намеснік дырэктара Мінскай школы турызму, скуль у 1990 перайшоў на кафедру спартовага турызму Беларускага філіяла інстытута турызму (старэйшы выкладчык). У 1991—1999 працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «ЛіМ». Па-за службай у дзяржаўных установах з'яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».
[правіць] Бібліяграфія
Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007). Асобныя тэксты друкаваліся ў ЗША, Польшчы, Расіі, Чэхіі, Македоніі, Сербіі, Украіне, Літве. Кніга «Дыялогі з Богам» перакладзеная на польскую мову (2008).
[правіць] Прэміі і ўзнагароды
- Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть» (1970).
- Лаўрэат прэмій штотыднёвіка «ЛіМ» (1993), часопіса «Крыніца» (1995), Беларускага гуманітарнага цэнтра (1997), Беларускага ПЭН-цэнтра (прэмія імя Алеся Адамовіча, 2001), літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2007).
[правіць] Літаратура
- Акудовіч Валянцін // Выдавецтва Галіяфы: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com
- Бабкоў І. Валянцін Акудовіч: (артыкул для слоўніка) // Паміж № 1, 2001.
- Сучасная беларуская проза. Традыцыі і наватарства. Анталогія. — Мн.: Сэр-Віт, 2003.
[правіць] У Сеціве
- Выбраныя творы В. Акудовіча — Эл.рэсурс knihi.com
- Валянцін Акудовіч чытае свае творы на Літаратурным радыё