Валянцін Віктаравіч Волкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валянцін Волкаў)
Валянцін Віктаравіч Волкаў
Дата нараджэння 7 (19) красавіка 1881
Месца нараджэння
Дата смерці 8 лістапада 1964(1964-11-08)[1] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Анатоль Валянцінавіч Волкаў
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт
Вучоба
Вядомыя працы «Мінск 3-га ліпеня 1944 года», Выява герба БССР
Уплыў на Уладзімір Фёдаравіч Сакалоў, Валянцін Канстанцінавіч Дзежыц, Эдуард Вікенцьевіч Гадлеўскі[d] і Аляксандра Ануфрыеўна Паслядовіч[3]
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Валянцін Віктаравіч Волкаў (7 (19) красавіка 1881, Ялец Арлоўскай губерні Расійскай імперыі — 8 лістапада 1964, Мінск) — беларускі жывапісец. Народны мастак БССР (1955), прафесар (1957). Аўтар выяў герба БССР узораў 1927 і 1938 гадоў[4], мадыфікацыя якіх з’яўляецца цяперашнім афіцыйным гербам Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З сям’і рускіх мастакоў Арлоўскай губерні. Першым прафесійным мастаком быў дзед, прыгонны, якога гаспадар аддаў у вучылішча жывапісу і скульптуры, але за некалькі месяцаў да заканчэння вучэння забраў адтуль, каб не даваць вольную. Бацька таксама быў прафесійным мастаком жанрыстам і партрэтыстам ў Яльцы. З дзяцінства Валянцін быў сярод карцін і мастакоў, меў уласны альбом дзе рабіў накіды і копіі. Вучыўся ў Пензенскім мастацкім вучылішчы (1901—1907) у К. А. Савіцкага, А. Ф. Афанасьева  (руск.), Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў (Санкт-Пецярбург, 1907—1915) у В. Я. Савінскага  (руск.), П. П. Чысцякова[4]. Браў удзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 года ў Маскве[4].

З 1919 года жыў на Беларусі[4], з 1929 года ў Мінску. Выкладаў у Веліжскай народнай мастацкай школе і Педагагічным інстытуце (1919—1923), Віцебскім мастацкім тэхнікуме (1923—1929), кіраваў мастацкай студыяй Саюза архітэктараў БССР (Мінск, 1933—1935), мастацкай студыяй юных талентаў пры Доме народнай творчасці (Мінск, 1935—1941).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1947—1949), Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1953—1964), з 1961 года — загадчык кафедры малюнка. Прафесар (1957)[4].

Бацька Анатоля Волкава і дзед Сяргея Волкава, таксама мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працаваў у жанрах тэматычнай карціны, пісаў пейзажы, нацюрморты. Ствараў сюжэтна-тэматычныя карціны, прысвечаныя гісторыі Беларусі, грамадзянскай вайне ў Расіі, Вялікай Айчыннай вайне, сучаснасці. Творам Волкава ўласцівы рэалізм вобразаў, складанасць кампазіцыйных пабудоў, у якіх адчуваецца ўплыў традыцый акадэмічнай школы, стрыманая каляровая гама, дакладнасць дэталяў. У партрэтным жанры працягваў традыцыі псіхалагічнага партрэта рускага рэалістычнага мастацтва 2-й паловы XIX ст. Імкнуўся да глыбокага пранікнення ў характар людзей, адлюстравання іх грамадзянскай значнасці.

У 1918 годзе ў Петраградзе ён займаўся убраннем горада да 1-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі (эскізы пано «Уся ўлада Саветам», «Штурм Зімняга»), эскізы да гэтага свята цяпер захоўваюцца ў Дзяржаўным Рускім музеі. Адзін з першых беларускіх жывапісцаў стварыў вобраз У. І. Леніна («Партрэт У. І Леніна», 1926)[4]. У 1926 годзе браў удзел у конкурсе па стварэнні герба БССР і перамог у ім.

У 1920-1930-я гады стварыў шэраг манументальных твораў-пано: «Індустрыялізацыя», «Калектывізацыя» (абодва ў 1930) для мытні на станцыі Негарэлае, дэкаратыўны фрыз «Кастрычнік на Беларусі» для павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939)[4]. Таксама быў аўтарам выявы герба БССР узору 1938 года[4].

Ілюстраваў і аформіў шэраг кніг для Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1928—1941).

Сярод работ «Кастусь Каліноўскі» (1923), «Барыкады» (1923), «Малатабоец» (1926), «Партызаны» (1928), «Студэнты» (1947) і інш. Сярод лепшых твораў: партрэты М. Багдановіча (1927), мастака М. Гусева (1950), М. Горкага (1951), партрэты дзеячаў тэатра імя Я. Купалы, партрэт хірурга Ю. Лося, «Трактарыстка» (1956), партрэт хірурга Р. Р. Чарковай (1960) і інш.[4]. Шырокую вядомасць мела велізарная кампазіцыя «Мінск 3-га ліпеня 1944 года».

Браў удзел у выстаўках з 1903 года. Сябра «Общества независимых» (Санкт-Пецярбург, 1911—1913), камітэта «Художественно-артистической ассоциации» (Санкт-Пецярбург, 1912), «Общины художников  (руск.)» (Санкт-Пецярбург, 1914—1920), Віцебскага філіяла Усебеларускай асацыяцыі мастакоў (1927—1929). Сябра Саюза савецкіх мастакоў БССР (з 1940).

Спадчына В. В. Волкава мае значную каштоўнасць — партрэты, пейзажы, эскізныя малюнкі карцін, дзе ён поруч з глыбокім псіхалагічным вобразам прадэманстраваў дасканалае валоданне пластычнай формай, тонкі густ у выкарыстанні фактурных магчымасцей алоўкавага штрыха.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. http://bdamlm.by/gallery/alyaksandra-paslyadovich
  4. а б в г д е ё ж з Волков Валентин Викторович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 121. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Во́лкаў Валянцін Віктаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 177. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998: энцыкл. давед. — Мн., 1998.
  • Волков Валентин Викторович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Элентух И. Б. Валентин Викторович Волков. — М., 1956.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]