Валянцін Мікалаевіч Бялькевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Валянцін Бялькевіч
Valyantsin Byalkevich.jpeg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валянцін Мікалаевіч Бялькевіч
Нарадзіўся 27 студзеня 1973({{padleft:1973|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:27|2|0}})
Мінск
Памёр 1 жніўня 2014({{padleft:2014|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (41 год)
Кіеў
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Сцяг Украіны Украіна
Рост 181 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Кар'ера
Клубная кар'ера*
1991 — 1996 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 202 (43)
1996 — 2007 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) 222 (51)
2008 — 2009 Сцяг Азербайджана Інтэр (Баку) 5 (0)
Нацыянальная зборная**
1992 — 2005 Сцяг Беларусі Беларусь 56 (10)
Трэнерская кар'ера
2010 — 2012 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) мол.
2012 — 2014 Сцяг Украіны Дынама (Кіеў) юн.

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Валянцін Мікалаевіч Бяльке́віч (27 студзеня 1973, Мінск1 жніўня 2014) — беларускі футбаліст. Уваходзіць у Клуб Сяргея Алейнікава.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1991—1996 выступаў за «Дынама (Мінск)». У 1995 быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі.

У 1996 перайшоў у «Дынама (Кіеў)». У вышэйшай лізе Украіны ў складзе «Дынама» Кіеў дэбютаваў 20 ліпеня 1996 у матчы з камандай ЦСКА (Кіеў). Кар'ера Бялькевіча ў кіеўскім «Дынама» пачыналася цяжка — на працягу двух гадоў пасля пераезду ў сталіцу Украіны вельмі рэдка з'яўляўся ў асноўным складзе (у той час трэнерам кіяўлян быў Ёжэф Сабо). Сітуацыя змянілася з вяртаннем у клуб Валерыя Лабаноўскага.

Цудоўна ўзаемадзейнічаў з парай нападнікаў Шаўчэнка-Раброў, складаючы «ўдарны» трохвугольнік «Дынама». Для гульнявой мадэлі, якую ўвасабляў у жыццё Валерый Лабаноўскі, Бялькевіч стаў неабходным элементам сістэмы «Дынама» — менавіта ён быў сувязным звяном паміж надзейнай і насычанай абаронай кіяўлян і мабільным нападам у асобе Шаўчэнка і Раброва. Менавіта ён арганізоўваў ільвіную долю імклівых і паражальных контратак, якія сталі фірмовым стылем «Дынама» канца 90-х. У 2001 прызнаны найлепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Жыў у Кіеве. 1 красавіка 2008 атрымаў украінскае грамадзянства.

Выступы за зборную Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

За зборную ён згуляў 56 матчаў, забіў 10 галоў. Быў адным з лідараў беларускай зборнай у кваліфікацыі да чэмпіянату свету ФІФА 2002 года, калі каманда заняла трэцяе месца ў групе. У кастрычніку 2005 Валянцін Белькевіч завяршыў выступы за нацыянальную зборную Беларусі.

Гульнявая характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

«Мозг» каманды, прыроджаны плэймэйкер, «дырыжор» гульні, які здольны адной вострай перадачай вырашыць лёс матчу. Вельмі тэхнічны і элегантны футбаліст, ад гульні якога заўзятары атрымліваюць велічэзнае эстэтычнае задавальненне. Майстар звышдакладных перадач, футбаліст, які «гуляе» галавой і цудоўна «бачыць» поле. Штатны выканаўца стандартных становішчаў. Нямала галоў забівае са штрафных, хоць не адрозніваецца моцным ударам. Часцей за ўсё забівае абвадзячымі ўдарамі «на тэхніку». Рэдка гуляе галавой, не любіць уступаць у сілавую барацьбу. Атлетызм і цягавітасць — гэта не яго моцныя бакі, не заўсёды вытрымлівае 90 хвілін у высокім тэмпе (цікава, што нават у самых удалых для Валянціна сезонах часцяком выходзіў на замену, але і 30-35 хвілін яму хапала, каб кардынальна памяняць ход гульні). Хоць пры Лабаноўскім выконваў і шмат чарнавой працы (камандны прэсінг, перакрыцце зон, адбор мяча). У прынцыпе, не адрозніваецца асаблівай хуткасцю, але з лішкам кампенсуе гэта хуткасцю нестандартнасцю прыняцця рашэнняў у складаных сітуацыях.

Адрозніваўся джэнтэльменскімі паводзінамі на полі, вельмі рэдка парушае правілы. Карыстаецца вялікім аўтарытэтам у камандзе, абіраўся капітанам і віцэ-капітанам.