Валянцін Таўлай

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Валянцін Паўлавіч ТАЎЛАЙ (псеўд.: Усяслаў Барвінец, Янка Бунтар, Васіль, Ілюк Прышчэпа (з Я. Брылём), Паўлюк Сірата, В. Тарскі і інш.; 26.1(8.2).1914, Баранавічы — 27.4.1947, Мінск) — беларускі паэт, літаратуразнавец.

Змест

[правіць] Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сям'і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне. Вучыўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі; у 1925 выключаны за адмову запісацца палякам. Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі; у лютым 1928 за ўдзел у арганізацыі вучнёўскай забастоўкі пад паліцэйскім канвоем адпраўлены да бацькоў. За падпольную дзейнасць арыштаваны 28.8.1929; знаходзіўся ў зняволенні ў Слонімскай і Гродзенскай турмах. З кастрычніка 1930 у БССР. У 1930—32 працаваў у Рэчыцы інструктарам райкама камсамола, у газеце «Звязда», вучыўся на газетным аддзяленні літфака БДУ. У снежні 1932 накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. Адзін з рэдактараў «Беларускай газеты» і яе дадатку «Літаратурная старонка», у снежні 1933 адзін з арганізатараў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. Арыштаваны 4.1.1934 пры спробе пераходу польска-савецкай мяжы. Асуджаны на 8 гадоў турмы; змешчаны ў Гродзенскі астрог. У верасні 1939 вызвалены з турмы Чырвонай Арміяй. У 1939—41 працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». Член СП Беларусі з 1941. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя Ф. Дзяржынскага Баранавіцкага злучэння (1942—1944), разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі спецгрупы «Буравеснік» (студзень — ліпень 1944). У верасні 1943 арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і вайсковых дзеячоў.[1] З канца лета 1944 адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—47 старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы. Пахаваны на Вайсковых могілках у Мінску.

[правіць] Творчасць

Друкавацца пачаў у 1928 (газета «Сіла працы», Вільня). Аўтар паэмы «Непераможная» (выдадзена на шапірографе, Вільня, 1928), зборнікаў паэзіі «Выбранае» (1947), Выбраныя творы (1951, 1958), «Вершы і паэмы» (1955, 1979), «Творы» (1961), «Выбраныя вершы і паэмы» (1967), «Пілую вершам краты» (выбранае, 1984).

Пісаў літаратурна-крытычныя (пра творчасць Я. Купалы, П. Пестрака, Я. Брыля) і публіцыстычныя артыкулы.

Перакладаў на беларускую мову творы А. Міцкевіча, І. Крылова і інш.

[правіць] Ушанаванне памяці

Яго імем названы вуліцы ў Гродне і Лідзе.

[правіць] Бібліяграфія

  • Творы. Мн., 1961.
  • Аўтабіяграфія // Пра час і пра сябе. Мн., 1966.
  • Выбр. вершы і паэмы. Мн., 1967.
  • Пілую вершам краты. Мн., 1984.

Зноскі

  1. Маракоў 2003

[правіць] Лiтаратура

  • Калеснік У. Аповесць пра Таўлая // Полымя. 1964, № 10; 1965, № 8—9;
  • Арочка М. Валянцін Таўлай. Мн., 1969;
  • Валянцін Таўлай: Дакументы, успаміны, артыкулы. Мн., 1984;
  • БП, т. 6;
  • ЭГБ, т. 6-1;
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.2. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9;
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004.

[правіць] У Сеціве

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах