Валяр’ян Красінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Валяр'ян Красінскі)
Валяр’ян Красінскі
Дата нараджэння 1795[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1855(1855-11-22)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці гісторык, палітык, перакладчык, дыпламат
Месца працы
Альма-матар
Член у

Валяр'ян Красі́нскі (польск.: Walerian Skorobohaty Krasiński; 179522 снежня 1855, Эдынбург) — польскі гісторык, публіцыст, палітычны дзеяч.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся на Беларусі. Вызнаваў евангелісцка-рэфармацкую веру. У 1818—1922 гг. вучыўся ў Віленскім універсітэце. 3 1822 г. у Варшаве, ва Урадавай камісіі рэлігійных вызнанняў і грамадскай асветы. 3 1824 годзе камер-юнкер імператарскага двара. Прыняў актыўны ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў, выступаў за пашырэнне яго на ўсю тэрыторыю ВКЛ і Расійскую імперыю, устанаўленне агульнаславянскай манархіі. У 1831 годзе выехаў у Англію. У эміграцыі займаўся палітычнай дзейнасцю, літаратурнай справай і гістарычнымі даследаваннямі. Галоўная праца — «Гістарычны нарыс узнікнення, развіцця і заняпаду рэфармацыі ў Польшчы і ўплыў, які аказалі ідэйныя дактрыны на літаратуру, мараль і палітычныя адносіны гэтай краіны» (т. 1—2, 1838—1840; на англійскай мове). Кніга перакладзена на французскую і нямецкую мовы. 3 1845 года Валяр'ян Красінскі выкладаў у Кембрыджскім універсітэце. Пад уплывам славяназнаўчых прац П. І. Шафарыка і Ф. Паліцкага ў 1849 годзе выдаў «Лекцыі па рэлігійнай гісторыі славянскіх народаў». У працах «Расія і Еўропа, або Магчымыя вынікі цяперашняй вайны», «Расія, Польшча і Еўропа, або Непазбежныя вынікі цяперашняй вайны» і інш., прысвечаных Крымскай вайне (1853—1856), прапаноўваў англійскаму ўраду планы адраджэння Польскай дзяржавы ў якасці бар'ера ад Расіі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Zarys dziejów powstania i upadku reformacji w Polsce. T. 1—2. Warszawa, 1903—05.

Зноскі

  1. Walerian Skorobohaty Krasiński
  2. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/krasinski-walerian-skorobohaty/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Пазднякоў В. Красінскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 432 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.