Валяр’ян Голяк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валяр’ян Голяк
Адукацыя
Нараджэнне 9 снежня 1881(1881-12-09)
Смерць 13 мая 1948(1948-05-13) (66 гадоў)

Валяр’ян Голяк (9 снежня 1881 — 13 мая 1948, Вілейка) — каталіцкі святар, пробашч і дэкан ашмянскі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў семінарыю ў Вільні. У 1905 годзе пасвечаны на ксяндза і пастаўлены вікарыем у Свіры. З 1907 года — святар у Ковенскім павеце. У 1909—1920 гадах быў пробашчам касцёла Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках. У 1920 годзе вярнуўся ў Свір у якасці пробашча і дэкана. У 1929 годзе пастаўлены пробашчам і дэканам ашмянскім.

Увясну 1948 года НКУС прыняў рашэнне аб арышце супраць кс. Голяка, абвінаваціўшы яго ў нацыяналістычнай і антысавецкай дзейнасці. Голяк быў папярэджаны аб небяспецы, але не пажадаў пакінуць парафію. 23 красавіка, адразу пасля парафіяльнага адпусту на дзень Св. Юрыя, святар быў арыштаваны і праз некалькі тыдняў памёр у турме ў Вілейцы.