Валяр'ян

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валяр'ян
Валяр'ян лекавы
Валяр'ян лекавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valeriana L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   35350
NCBI   19952
EOL   38228
GRIN   g:12618
IPNI   30000719-2

Валяр'я́н, маун (Valeriana) — род кветкавых раслін сямейства бружмелевых.

Вядома больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўднёвай Амерыцы, таксама ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Амерыцы. На Беларусі пашыраны валяр'ян лекавы, у межах якога вылучаюць больш дробныя віды; трапляецца валяр'ян двухдомны, інтрадукаваны валяр'ян ліпалісты.

Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны з прамастойным, у верхняй частцы галінастым сцяблом вышынёй 5—100 см і тоўстым карэнішчам з мноствам каранёў, таксама паўкусты, кусты і ліяны. Сцябловае лісце супраціўнае, цэласнае, трайчастае або няпарнаперыстарассечанае. Кветкі дробныя, духмяныя, ружаватыя, бэзаватыя, радзей белыя, у складаных шчыткападобна-мяцёлчатых або галоўчатых суквеццях. Плод — дробная сямянка з лятучкай.

Лекавыя, дэкаратыўныя і меданосныя расліны. Маюць эфірны алей, арганічныя кіслоты, алкалоіды (валярын, хацінін), гліказіды, смолы, дубільнікі, цукры і інш.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валяр'ян // БЭ ў 18 т. Т. 3. — Мн.: БелЭн, 1996.