Валяр'ян Пратасевіч-Шышкоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Валяр'ян Пратасевіч
Walerian Protasewicz
Валяр'ян Пратасевіч
POL COA Drzewica.svg
біскуп луцкі
1547 — 1555
Царква: Каталіцкая Царква
Папярэднік: Ежы Хвалеўскі
Пераемнік: Ян Андрушэвіч
біскуп віленскі
1556 — 1579
Папярэднік: Павел Гальшанскі
Пераемнік: Юрый Радзівіл
 
Нараджэнне: каля 1505
Лагойскі раён
Смерць: 31 снежня 1579({{padleft:1579|4|0}}-{{padleft:12|2|0}}-{{padleft:31|2|0}})
Вільня
Пахаваны: Кафедральны сабор (Вільнюс)
Прыняцце свяшчэннага сану: біскуп

Валяр'ян (Валерыян) ПРАТАСЕВІЧ-ШЫШКОЎСКІ (каля 1509, маёнт. Шушкова каля в. Крайск, цяпер Лагойскі раён Мінскай вобласці — 31 снежня 1579) — вялікалітоўскі дзяржаўны і рэлігійны дзеяч.

З баярскага роду герба «Дравіца». У 1532—1544 г. пісар вялікакняжацкай канцылярыі, з 1533 г. адначасова пробашч у Крожах (цяпер Кражай, Літва), канонік у Жмудскім, потым у Віленскім бускупстве. З 1544 г. пісар ВКЛ і сакратар вялікага князя Жыгімонта II Аўгуста. Удзельнік шэрагу соймаў ВКЛ, займаўся дыпламатычнымі справамі. У 1549 г. прызначаны біскупам луцкім (пасвячоны ў 1554 г.). З 1555 г. — віленскі біскуп (афіцыйна з 1556 г.). Супрацьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найбольшага ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс над Віленскім прывілеям 1563 г. аб роўных правах хрысціянскай шляхты. Быў прыхільнікам аб'яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. У 1569 г. запрасіў у ВКЛ езуітаў. Адзін з галоўных ініцыятараў адкрыцця ў 1570 г. Віленскага езуіцкага калегіума. Рабіў ахвяраванні на будаўніцтва касцёлаў і каталіцкіх навучальных устаноў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Валер'ян Пратасевіч-Шушкоўскі // Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2001. — 368 с.: іл.