Вандомская калона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вандомская калона
48°52′03″ пн. ш. 2°19′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Жан-Батыст Лепер[d] і Жак Гандуан[d]
Дата заснавання 1800-я
Вышыня 44,3 м
Матэрыял бронза
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вандомская калона[2] (фр.: Colonne Vendôme) на Вандомскай плошчы (фр.: Place Vendôme) у 1-ай муніцыпальнай акрузе Парыжa ў гонар перамогі Напалеона I пад Аўстэрліцам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калона, адлітая з аўстрыйскіх і рускіх гармат на ўзор калоны Траяна па жаданні Напалеона ў 1807 г., са статуяй імператара і 76 скульптурнымі рэльефамі працы мастака Давіда па эскізах Бержэрэ была ўсталяваная на месцы бронзавай статуі Людовіка XIV працы скульптара Жырардо, які прастаяў там роўна сто гадоў з 12 жніўня 1692 года па 12 жніўня 1792.

Вышыня калоны 44 м, наверсе знаходзіцца статуя Напалеона I. Гэта ўжо трэцяя статуя, якая ўпрыгожвае калону. Пасля ўзяцця саюзнікамі Парыжа ў 1814 першая статуя Напалеона была знятая і заменена на белы сцяг Бурбонаў з лілеямі. У 1818 яе расплавілі і зрабілі статую Генрыха IV на Новым мосце. У 1833 Луі-Філіп I загадаў зрабіць новую статую Напалеона і ўзняць яе на калону. У 1850-я гады Напалеон III, асцерагаючыся, што высокамастацкая статуя можа пацярпець ад непагадзі, распарадзіўся зняць яе і выставіць у Доме Інвалідаў ля грабніцы Напалеона I, а для калоны зрабіць копію.

Зноскі

  1. а б base Mériméeministère de la Culture, 1978.
  2. Літ.: БЭ ў 18 тамах. Т.3., Мн., 1996, С.501.