Вандроўны голуб

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
† Вандроўны голуб
Ectopistes migratoriusMCN2P28CA.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ectopistes migratorius Linnaeus, 1758

Арэал
выява
чырвоны: зона гнездавання;
жоўты: зона залётаў
Ахоўны статус
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   177132
NCBI   187118
EOL   1050135

Вандроўны голуб (Ectopistes migratorius) — вымерлая птушка сямейства галубіных. Да 1880-х гадоў быў шматлікі ў лісцевых лясах на ўсходзе Паўночнай Амерыкі (ад Паўднёвай Канады да Паўночнай Караліны). Рабіў пералёты вялікімі чародамі (да некалькіх мільярдаў асобін). Вынішчаны чалавекам у 1890-я гады, бо шкодзіў сельскагаспадарчым культурам і лесу. Апошні вандроўны голуб загінуў у 1914 годзе ў заапарку ЗША.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня каля 30 см, размах крылаў да 65 см. Зграбная птушка з доўгім клінападобным хвастом, зверху шаравата-бурая, знізу карычнявата-чырвоная. Самка больш цёмная. Карміўся пераважна жалудамі, каштанамі, рознымі арэхамі. Зімаваў на поўдні ЗША.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).