Ванеса Рэдгрэйв
| Ванеса Рэдгрэйв Vanessa Redgrave |
|
| Дата нараджэння: | 30 студзеня 1937 (76 гадоў) |
|---|---|
| Месца нараджэння: | Лондан, Вялікабрытанія |
| Грамадзянства: | |
| Прафесія: | актрыса |
| Кар'ера: | 1958 — цяпер. час |
| IMDb: | ID 0000603 |
| Узнагароды: | |
Ванеса Рэдгрэйв CBE (англ.: Vanessa Redgrave; нар. 30 студзеня 1937) — брытанская актрыса, лаўрэат прэміі «Оскар» 1978 года.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Кінакар'ера[правіць]
Ванеса Рэдгрэйв нарадзілася 30 студзеня 1937 года ў Лондане ў сям'і акцёра Майкла Рэдгрэйва і актрысы Рэйчэл Кемпсан.
У 1954 годзе паступіла ў школу музыкі і драмы Central School of Speech and Drama. Упершыню з'явілася на тэатральнай сцэне ў 1957 годзе разам з бацькам. З 1961 года яна выступае з Каралеўскай шэкспіраўскай трупай. У кіно Ванеса Рэдгрэйв стала вядомай пасля фільма «Морган: прыдатны выпадак для лячэння» (1966). Актрыса атрымала прэмію Канскага кінафестываля, а таксама намінацыі на «Оскар», «Залаты глобус» і BAFTA.
Іншыя вядомыя карціны ранняга перыяду — «Фотапавелічэнне» Мікеланджэла Антаніёні (1966), «Айседора» (1968) — пра жыццё балярыны Айседоры Дункан, «Марыя — каралева Шатландыі» (1971).
У 1977 годзе Рэдгрэйв іграе разам з Джэйн Фондай у фільме «Джулія» рэжысёра Фрэда Цынемана. За гэту ролю яна была ганаравана прэміі «Оскар» у намінацыі «лепшая актрыса другога плану». У тым жа годзе яна прадзюсавала і агучвала дакументальны фільм «Палесцінец», у якім удзельнічала ў сцэне танца з аўтаматам Калашнікава. У сувязі з гэтым групоўка Jewish Defense League (якая фігуравала ў справаздачах ФБР як экстрэмісцкая і тэрарыстычная[1]) арганізавала пікеты падчас цырымоніі ўручэнні прэміі. Глава гэтай арганізацыі вінаваціў Рэдгрэйв у падтрымцы палестынцаў. Нягледзячы на прысутнасць на вуліцы актывістаў JDL, Рэдгрэйв у сваёй правмове выступіла з асуджэннем усіх форм таталітарызму і сказала, што ні яе, ні Кінаакадэмію не запалохае «кучка сіянісцкіх хуліганаў, чые паводзіны абражаюць годнасць усіх яўрэяў»[2]. Яе выступ быў сустрэты «здзіўлена адкрытымі ротамі, воклічамі неўхвалення і воплескамі».
Пазней Рэдгрэйв выконвала ролі ў фільмах «Бостанцы» (1985) — намінацыі на «Оскар» і «Залаты глобус», Памесце «Говардс-Энд» (1991) — намінацыя на «Оскар», «Місія невыканальная» (1996), «Уайльд» (1997), «Перапыненае жыццё» (1999). Рэдгрэйв працягвае іграць у кіно і тэатры.
Асабістае жыццё[правіць]
Была замужам за рэжысёрам Тоні Рычардсанам у 1962—1967 гадах, шлюб з якім распаўся з-за захапленні апошняга французскай актрысай Жаннай Маро. Ад Рычардсана яна нарадзіла дзвюх дочак: Наташа Рычардсан (1963—2009) і Джоэлі Рычардсан, якія таксама сталі актрысамі. У Ванесы Рэдгрэйв ёсць сын ад Франка Нера, з якім яна здымалася ў «Камелоце». У 2006 годзе актрыса выйшла за Нера замуж. Вядомы раман Рэдгрэйв з акцёрам Цімаці Далтанам. Яе сястра Лін Рэдгрэйв і брат Корын Рэдгрэйв таксама былі акцёрамі, абодва сканалі ад рака ўвесну 2010 года.
Зноскі
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ванеса Рэдгрэйв- Ванеса Рэдгрэйв(англ.) на сайце Internet Movie Database
| Прэмія «Оскар» за лепшую жаночую ролю другога плану | |
|---|---|
|
Рыта Марэна (1961) · Паці Дзьюк (1962) · Маргарэт Рутэрфорд (1963) · Ліля Кедрова (1964) · Шэлі Уінтэрс (1965) · Сэндзі Дэніс (1966) · Эстэль Парсанс (1967) · Рут Гордан (1968) · Голдзі Хоўн (1969) · Хелен Хейс (1970) · Клорыс Лічмен (1971) · Айлін Хекарт (1972) · Татум О’Ніл (1973) · Інгрыд Бергман (1974) · Лі Грант (1975) · Беатрыс Стрэйт (1976) · Ванеса Рэдгрэйв (1977) · Мэгі Сміт (1978) · Мэрыл Стрып (1979) · Мэры Стынбёрген (1980) Поўны спіс ·(1936—1940) ·(1941—1960) ·(1961—1980) ·(1981—2000) ·(2001 — цяперашні час) |
| Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю другога плана — Кінастужка | |
|---|---|
|
Рыта Марэна (1961) • Анджэла Лэнсбери (1962) • Маргарэт Рутэрфорд (1963) • Агнес Мурхед (1964) • Рут Гордан (1965) • Жаселін Лагард (1966) • Кэрал Чэнінг (1967) • Рут Гордан (1968) • Голдзі Хоўн (1969) • Карэн Блэк / Морын Стэплтан (1970) • Эн-Маргрэт (1971) • Шэлі Уінтэрс (1972) • Лінда Блэр (1973) • Карэн Блэк (1974) • Брэнда Вакара (1975) • Кэтрын Рос (1976) • Ванеса Рэдгрэйв (1977) • Даян Кэнан (1978) • Мэрыл Стрып (1979) • Мэры Стынбёрген (1980) Поўны спіс · (1943—1960) · (1961—1980) · (1981—2000) · (2001 — цяперашні час) |
Шаблон:Прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю другога плану — міні-серыял, тэлесерыял ці тэлестужка 1981—2000 Шаблон:Прэмія «Эмі» за лепшую жаночую ролю ў міні-серыяле ці фільме 1976—2000 Шаблон:Прэмія «Эмі» за лепшую жаночую ролю другога плану ў міні-серыяле ці фільме 1979—2000
| Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША за лепшую жаночую ролю ў тэлестужцы ці мінісерыяле | |
|---|---|
| 1994-1999 |
Джаан Вудвард (1994) • Элфры Вудард (1995) • Кэці Бэйтс (1996) • Элфры Вудард (1997) • Анджэліна Джалі (1998) • Хэлі Беры (1999) |
| 2000—2009 |
Ванеса Рэдгрэйв (2000) • Джудзі Дэвіс (2001) • Стокард Чэнінг (2002) • Мэрыл Стрып (2003) • Глен Клоўз (2004) • Эпата Маркерсан (2005) • Хелен Мірэн (2006) • Куін Лаціфа (2007) • Лора Ліні (2008) • Дру Бэрымар (2009) |
| 2010-… |
Клэр Дэйнс (2010) • Кейт Уінслет (2011) |
- Асобы
- Нарадзіліся 30 студзеня
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Лондане
- Актрысы паводле алфавіту
- Актрысы Вялікабрытаніі
- Актрысы XX стагоддзя
- Актрысы XXI стагоддзя
- Лаўрэаты прэміі «Оскар»
- Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
- Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
- Лаўрэаты прэміі BAFTA
- Лаўрэаты Канскага кінафестываля
- Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
- Трацкісты Вялікабрытаніі
- Лаўрэаты прэміі «Тоні»
- Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Сям'я Рэдгрэйв
- Паслы добрай волі ЮНІСЕФ