Варанцоўскі палац, Санкт-Пецярбург

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Варанцоўскі палац

Варанцоўскі палац — палац у цэнтральнай частцы Санкт-Пецярбурга, які размяшчаецца на Садовай вуліцы насупраць Гасцінага двара. Збудаваны архітэктарам Б.  Ф. Растрэлі ў 17491757 гадах для канцлера М. І. Варанцова. Палац адрозніваецца багатым дэкорам фасадаў і пышным аздабленнем інтэр'ераў. У палацы больш за 50 парадных зал і памяшканняў. Палац упрыгожваюць ляпніна, пазалочаная разьба і іншыя элементы, звязаныя са стылем барока.

Ад Садовай вуліцы палац аддзяляе парадны двор і вытанчаная агароджа, выкананая з літога чыгуну. За галоўным корпусам быў рэгулярны сад, які распасціраўся да Фантанкі.

Будаўніцтва і аздабленне палаца такіх запатрабавалі вялікіх сродкаў, што ў 1763 годзе граф Варанцоў за даўгі быў вымушаны саступіць яго расійскай казне. Пасля ўзыходжання на прастол Паўла I палац у канцы 1790-х гадоў быў перададзены Мальтыйскаму ордэну, тут ж размяшчаўся Капітул расійскіх ордэнаў.

У 17981800 гадах архітэктарам Дж. Кварэнгі ў палацы створана царква Ражства Святога Іаана Прадцечы, а з боку саду па яго ж праекту да галоўнага корпуса прыбудавана Мальтыйская капэла.

Герб Расіі Культурная спадчына Расійскай Федэрацыі, аб'ект № 7810648000аб'ект № 7810648000

З 1810 па 1918 год у палацы размяшчаўся Пажскі корпус. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут размясцілася Першая Петраградская пяхотная школа каманднага складу РСЧА. У 1937 годзе на базе гэтай школы ўтварылася Ленінградскае пяхотнае вучылішча імя С. М. Кірава. У 1955 годзе тут жа размясцілася Сувораўскае ваеннае вучылішча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • Ленинград: Путеводитель / Сост. В.А. Витязева, Б.М. Кириков. — Издание 2-е, стереотипное, с изменениями. — Л.: Лениздат, 1988. — 366 с. — ISBN 5-289-00492-0