Вармінска-Мазурскі плебісцыт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема рассялення народаў у краях Вармія і Мазуры ў 1920 г. Чырвоны: Польшча. Сіняе: Германія. Жоўтае: Тэрыторыі, далучаныя да Польшчы ў выніку плебісцыту. Зялёнае: тэрыторыя з польскай большасцю (мазуры). Блакітнае: тэрыторыя з нямецкай большасцю. Карычневае: межы прускіх графстваў. Бэзавае: вольны горад Гданьск

Вармінска-Мазурскі плебісцыт (польск.: Plebiscyt na Warmii, Mazurach i Powiślu, ням.: Abstimmungsgebiet Allenstein) — плебісцыт, праведзены паводле рашэнняў мірнага Версальскага дагавора 11 ліпеня 1920 года на тэрыторыі Варміі, Мазуры і Павіслля пры ўтварэнні Польскай дзяржавы. Паводле Версальскага дагавора Польшча апроч Вялікай Польшчы атрымала большую частку Гданьскага Памор'я. Гданьск атрымаў статус вольнага горада пад кантролем Лігі нацый. Пытанне аб прыналежнасці Варміі, Мазураў і Павіслля павінна было вырашацца шляхам плебісцыту. Аргументам далучэння гэтых тэрыторый да Польшчы было пражыванне тут шматлікага польскай меншасці. Насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыях, якія належалі Усходняй Прусіі, павінна было прагаласаваць аб далучэнні гэтых тэрыторый да зноў утворанай Польшчы або застацца ў межах Усходняй Прусіі. Плебісцыт праходзіў пад назіраннем Лігі нацый.

Арганізацыя плебісцыту[правіць | правіць зыходнік]

Плебісцыт тычыўся насельніцтва, якое пражывала ў трох паветах Варміі (г. Ольштын, Альштынскі і Рэшальскі), васьмі паветах у Мазурах (Аструдскі, Нідзіцкі, Шчытненскі, Пішскі, Элкскі, Алецкі, Гіжыцкі і Мрангоўскі) і чатырох паветах на Павіслле (Сускі, Квідзынскі, Штумскі, Мальбурскі). Плебісцыт не распаўсюджваўся на паўночную частку Варміі і раён каля горада Эльблонга.

У Ольштыне і Квідзыне былі створаны камітэты «Мазурскі Плебісцытны Камітэт», «Вармінскі Плебісцытны Камітэт» і «Мазурскі Народны Саюз», якія займаліся арганізацыяй і распаўсюджваннем ідэй плебісцыту сярод польскага насельніцтва.

Вынікі плебісцыту[правіць | правіць зыходнік]

Абвяшчэнне вынікаў плебісцыту 16 жніўня 1920 года, Ольштын

Вынікі плебісцыту паказалі, што польскае насельніцтва не спяшалася аб'ядноўвацца з Польшчай. У раёне Ольштына на карысць Германіі аддалі свае галасы 363 209 чалавек, за далучэнне да Польшчы — 7980[1]. У раёне Квідзына на карысць Германіі прагаласавалі 96 894 чалавека, за далучэнне да Польшчы — 7947 чалавек[2].

У выніку правядзення плебісцыту да Польшчы далучылася насельніцтва, якое жыло ў паселішчах Любстынек, Напромек, Мале-Пулька, Новэ-Ліхновы, Крамарова, Боштых і Янова. Таксама да Польшчы быў далучаны рачны порт у Кажэняве і чыгуначны мост на лініі Квідзын-Апаленэ. У канчатковым выніку, амаль увесь раён плебісцыту застаўся ў межах Германіі. Польшчы былі перададзены толькі 8 паветаў: 5 на Павісле і 3 у Мазурах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Butler, стар. 826
  2. Butler, стар. 806

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Butler, Rohan, MA., Bury, J.P.T.,MA., & Lambert M.E., MA., editors, Documents on British Foreign Policy 1919—1939, 1st Series, Her Majesty’s Stationery Office, London, 1960, vol.x, Chapter VIII, "The Plebiscites in Allenstein and Marienwerder January 21 — September 29, 1920
  • Robert Kempa, Plebiscyt 1920 r. w północno-wschodniej części Mazur (na przykładzie powiatu giżyckiego). In Masovia. Pismo poświęcone dziejom Mazur, 4/2001, Giżycko 2001, p. 149—157
  • Andreas Kossert, Ostpreussen: Geschichte und Mythos, ISBN 3-88680-808-4
  • Andreas Kossert, Religion versus Ethnicity: A Case Study of Nationalism or How Masuria Became a «Borderland», in: Madeleine Hurd (ed.): Borderland Identities: Territory and Belonging in Central, North and East Europe. Eslöv 2006, S.313-330
  • Adam Szymanowicz, Udział Oddziału II Sztabu Generalnego Ministerstwa Spraw Wojskowych w pracach plebiscytowych na Warmii, Mazurach i Powiślu w 1920 roku. In Komunikaty Mazursko — Warmińskie, 4/2004, p. 515—530.
  • Wojciech Wrzesiñsk, Das Recht zur Selbstbestimmung oder der Kampf um staatliche Souveränität — Plebiszit in Ostpreußen 1920 in AHF Informationen Nr. 54 vom 20.09.2000

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]