Вартаўнік Дзяржавы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Вартаўнік Дзяржавы»
Вокладка газеты «Вартаўнік Дзяржавы». №4, 2008.
Вокладка газеты «Вартаўнік Дзяржавы». №4, 2008.
Тып газета

«Вартаўнік Дзяржавы» — беларуская правакансерватыўная газета. Выдавалася з лютага 2008 года па студзень 2009 года ў Мінску на беларускай мове.

Была створана групай энтузіястаў, натхнёных дзейнасцю Вацлава Ластоўскага і яго часопіса «Крывіч». Асноўная мэта выдання – прапаганда нацыянальных і дзяржаўных каштоўнасцей сярод беларускай моладзі. Тэматыка матэрыялаў была вельмі разнастайнай: палітыка, гісторыя, культура, здаровы лад жыцця. Газета стала змяшчала агляды на новыя музычныя і кніжныя выданні. Сярод найбольш аб’ёмных – працяглае інтэрв’ю з гуртам «Крывакрыж». Выходзіла газета ў двух варыянтах: электронным і папяровым. Наклад папяровай версіі быў сціплым, паколькі газета друкавалася за кошт уласных сродкаў выдаўцоў. Электронную версію газеты можна было свабодна спампаваць у інтэрнэце. Выйшла 5 нумароў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]