Варшаўская канфедэрацыя (1704)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Варшаўская канфедэрацыя, 1704)

Варша́ўская канфедэра́цыя — канфедэрацыя Рэчы Паспалітай, створаная 16 лютага 1704 года пры падтрымцы Швецыі супернікамі Аўгуста II Моцнага і яго прамаскоўскай палітыкі пад час Вялікай Паўночнай вайны[1].

Канфедэрацыя паўстала з ранейшай Велікапольскай канфедэрацыі  (польск.). Канфедэраты пазбавілі ўлады Аўгуста II і абвясцілі бескаралеўе. 12 ліпеня 1704 года ў Варшаве без выбараў каралём быў абвешчаны шведскі кандыдат — пазнаньскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Антышведскі лагер у супрацвагу 20 мая ўтварыў Сандамірскую канфедэрацыю.

Аўгуст II з прыхільнікамі звярнуліся па дапамогу да Масковіі і 30 жніўня падпісалі Нараўскі дагавор, паводле якога Рэч Паспалітая ўступала ў вайну са Швецыяй на баку Масковіі, а маскоўскія войскі атрымалі права дзейнічаць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай супраць шведаў і іхніх саюзнікаў. Ваеннае процістаянне варшаўскіх і сандомірскіх канфедэратаў працягвалася да восені 1706 года і атрымала назву грамадзянскай вайны.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]