Варшаўскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Варшаўскі універсітэт)
Варшаўскі ўніверсітэт
польск.: Uniwersytet Warszawski
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва польск.: Uniwersytet Warszawski
Заснаваны 1816
Рэктар Alojzy Nowak[d]
Студэнты 42 700[1]
Дактары 2148
Размяшчэнне Сцяг Польшчы Польшча, Варшава
Сайт uw.edu.pl
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Варшаўскі ўніверсітэт (польск.: Uniwersytet Warszawski) — адзін з найстарэйшых і найбуйнейшых універсітэтаў у Польшчы, знаходзіцца ў Варшаве.

У 1908—1914 гг. дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.

Створаны Цэнтр беларускіх даследаванняў. У 2016 годзе выдадзены першы нумар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў».

Прафесары і выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі і студэнты[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[правіць | правіць зыходнік]

Пачала дзейнічаць з 1 кастрычніка 1956 года як Кафедра беларускай філалогіі. Ініцыятаркай яе стварэння, арганізатаркай і шматгадовай (да 1971 года) загадчыцай была прафесар Антаніна Абрэмбска-Яблоньска (1901—1994), — вядомая славістка, аўтарка шматлікіх прац у галіне славянскага мовазнаўства. У стварэнні і фарміраванні пачаткаў кафедры дапамогу аказаў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які перадаў новаму падраздзяленню вялікую колькасць кніг па беларускай філалогіі, а таксама (пры патрэбе) накіроўваў сваіх супрацоўнікаў для выкладчыцкай дзейнасці.

З 2005 года працуе на факультэце прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта як Кафедра беларусістыкі.

Супрацоўнікі кафедры актыўна ўдзельнічаюць у айчынным і міжнародным навуковым жыцці, удзельнічаюць у канферэнцыях і кангрэсах (славянскіх і беларускіх), публікуюць свае працы ў часопісах і калектыўных выданнях у Польшчы і за мяжой. Па ініцыятыве Кафедры беларусістыкі з 1993 года арганізуецца Міжнародная навуковая канферэнцыя «Шлях да ўзаемнасці». Кафедра распрацоўвае вучэбныя і прадметныя праграмы, вучэбныя і школьныя падручнікі (для школ усіх узроўняў), вядзе лексікаграфічную і выдавецкую працу. На кафедры абаронена мноства доктарскіх дысертацый у галіне мовазнаўства і літаратуры.

З 2007 года кафедра беларусістыкі з’яўляецца выдаўцом навуковага часопіса «Acta Albaruthenica». Гэты штогоднік рэдагуецца супрацоўнікамі кафедры і рэгулярна выходзіць у Варшаве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]