Варэнікі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Варэнікі з бульбай і цыбуляй

Варэнікі – мучная страва. У замешанае на вадзе ці малацэ крутое цеста з пшанічнай, жытняй або грэцкай мукі загортваюць тварог, ягады, садавіну, мак або канаплянае семя. Вараць у падсоленым кіпені. Падаюць са смятанай або маслам. На святы Варвары, Міколы варылі варэнікі з семем і макам. Былі распаўсюджаны на поўдні Беларусі і на Украіне. У наш час вядомы паўсюдна.

Гл.таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]