Вар'етэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Вар'етэ — від тэатра, у праграму паказаў якога ўваходзіць забаўляльныя нумары тэатральных, музычных і цыркавых жанраў. Уключае аднаактовыя камічныя п'есы, парадыйныя сцэнкі, выступленні спевакоў, чытальнікаў, танцораў, штукароў. Назва паходзіць ад парыжскага тэатра Вар'етэ-Мантансье (заснавана ў 1790 годзе, з 1807 года — тэатр Вар'етэ). Тэатры тыпу вар'етэ былі пашыраны ў гарадах Заходняй Еўропы ў канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя. Сярод найбольш вядомых сучасных вар'етэ «Мулен Руж», «Фалі-Бержэ», «Лідо» (Парыж). У эфектных, багата аформленых пастаноўках вар'етэ ўзнік і развіўся жанр рэвю. Існуюць радыё-, і тэлевар'етэ, у праграмах якіх песні, скетчы і іншыя эстрадныя нумары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0