Васка да Гама

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Васка да Гама
Vasco da Gama
Vasco da Gama.png
 
Дата нараджэння: 1460 или 1469 
Дата смерці: 24 снежня 1524(1524-12-24)

Васка да Гама (парт.: Vasco da Gama; 14691524) — партугальскі даследчык, вядомы як першы еўрапеец, які здзейсніў марское вандраванне ў Індыю.

Васка да Гама нарадзіўся ў 1469 годзе ў сям'і алкайда горада Сінеш і магістра ордэна Сант'яга Эштэвана да Гамы(1430—-1497). Маці — Ізабэла Содрэ.

Існуе версія, паводле якой кароль Мануэл I першапачаткова даручыў экспедыцыю ў Індыю бацьку Васка да Гамы, але ў сувязі з яго смерцю ў ліпені 1497 Васка да Гама прыняў камандаванне экспедыцыяй на сябе і адправіўся ў шлях з Лісабона 8 ліпеня 1497 г, абыйшоў Афрыку з поўдня, абмінуўшы мыс Добрай Надзеі, і дасягнуў паўднёва-заходняга берага Індыі 20 траўня 1498 г.

Вярнуўшыся ў Партугалію ў верасні 1499 г,Васка да Гама быў сустрэты з вялікай пашанай, атрымаў буйную грашовую ўзнагароду і тытул «Адмірал Індыйскага Акіяна», а таксама тытул Дон і горад Сінеш і Віла-Нова-дэ-Мілфантэш у вотчыну. У 1519 атрымаў тытул графа Відыгейра.

Пазней яшчэ двойчы быў у Індыі. Памёр у Качыне (Індыя) 24 снежня 1524. Прах быў перавезены ў Партугалію і пахаваны ў невялікай царкве Quinta do Carmo у Алентэжу. У 1880 прах быў перанесены у Лісабон.

[правіць] Займальны факт

Падчас аднаго з плаванняў Васка да Гама вымяняў у афрыканскіх тубыльцаў быка і вырабы з слановай косткі за некалькі чырвоных шапак.

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах