Васьміпрамянёвыя каралы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Васьміпрамянёвыя каралы
Alcyonium acaule Marion, 1878 1 .jpg
Alcyonium acaule
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Octocorallia (Haeckel, 1866)

Сінонімы
Alcyonaria Dana, 1846
Атрады
  • Alcyonacea Мяккія каралы
  • Helioporacea Рагавыя каралы
  • Pennatulacea Марскія пёры
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   52004
NCBI   6132
EOL   2548758

Васьміпрамянёвыя каралы (Octocorallia) — падклас кішачнаполасцевых жывёл.

Вядомы з пачатку мезазою. Выдзяляецца 3 сучасныя атрады: альцыянарыі, або мяккія каралы; гарганарыі, або рагавыя каралы; марскія пёры. Налічваецца каля 3000 відаў. Пашыраны пераважна ў марскіх водах трапічнага пояса. Жывуць калоніямі.

Маюць 8 перысгых шчупальцаў вакол ротавай адтуліны. Шкілет вапняковы або рагавы, складаецца з асобных элементаў — спікул рознай формы. Гастральная поласць падзелена радыяльнымі перагародкамі на камеры; ад рота ў яе апускаецца эктадэрмальная глотка. Размнажэнне палавое і бяслолае (пачкаванне). Кормяцца прасцейшымі, бактэрыямі, часцінкамі дэтрыгу і інш. Многія свецяцца. Калоніі прыгожыя, рознакаляровыя. Утвараюць каралавыя рыфы.

Найбольш вядомыя: карал чырвоны, або высакародны карал (Corallium rubrum), арганчык (Tubipora musica), гарганарыя (Subergorgia mollis) і інш. 3 многіх вырабляюць упрыгожанні, сувеніры.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Васьміпрамянёвыя каралы // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.