Васямнаццатая папраўка да Канстытуцыі ЗША

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Канстытуцыйная рэгламентацыя "сухога закону" ў ЗША. Забараняе рэалізацыю і ўжыванне алкаголю ў ЗША. Пасля гэтага пачаўся перыяд самагонаварэння ў ЗША і масавай кантрабанды спіртных напояў у краіну (bootlegging). Ратыфікавана 16 студзеня 1919 г. Адменена 21-й папраўкай 5 снежня 1933 г.

Тэкст папраўкі[правіць | правіць зыходнік]

Раздзел 1. Праз год пасля ратыфікацыі гэтага артыкулу ,выраб, продаж і перавозка алкагольных напояў, увоз і вываз іх дзеля спажывання на тэрыторыі Злучаных Штатаў і на ўсіх тэрыторыях, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю Злучаных Штатаў, забараняюцца.

Раздзел 2. Кангрэс і асобныя штаты маюць сумеснай кампетэнцыю па ажыццяўленню гэтага артыкулу праз прыняцце адпаведнага заканадаўства.

Раздзел 3. Гэты артыкул не ўступае ў сілу, пакуль ён не будзе ратыфікаваны ў якасці Папраўкі да Канстытуцыі заканадаўствам асобных штатаў , у адпаведнасці з палажэннямі Канстытуцыі на працягу сямі гадоў пасля таго, як Кангрэс прадставіць яе штатам.

« Section 1.

After one year from the ratification of this article the manufacture, sale, or transportation of intoxicating liquors within, the importation thereof into, or the exportation thereof from the United States and all territory subject to the jurisdiction thereof for beverage purposes is hereby prohibited.

Section 2.

The Congress and the several states shall have concurrent power to enforce this article by appropriate legislation.

Section 3.

This article shall be inoperative unless it shall have been ratified as an amendment to the Constitution by the legislatures of the several states, as provided in the Constitution, within seven years from the date of the submission hereof to the states by the Congress.[1]

»

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]