Васіль Ісакавіч Талаш
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Васіль Іванавіч Талаш)
Дзед Талаш і Я. Колас у кабінеце пісьменніка. 1943 год
Васіль Ісакавіч Тала́ш, Дзед Талаш (25 снежня 1844—23 жніўня 1946) — удзельнік партызанскага руху у гады грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў на тэрыторыі Беларусі, народны герой.
Нарадзіўся у вёсцы Белка[1] (сучасны Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці). У 1919 годзе арганізаваў партызанскі атрад. З'яўляўся разведчыкам у Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны быў арыштаваны гітлераўцамі за сувязь з партызанамі. Са студзеня 1943 года ў Маскве. Выступаў перад працоўнымі, салдатамі, якія адпраўляліся на фронт. Лістоўкі В. Талаша з заклікамі да барацьбы з ворагамі распаўсюджваліся на акупіраванай тэрыторыі.
Пасля вяртання на радзіму працаваў лесніком у Петрыкаўскім лясніцтве.
Змест |
Узнагароды [правіць]
- Ордэн Чырвонага Сцяга (1928)
- Знак «За многолетнюю и безупречную службу в государственной лесоохране СССР».
Памяць [правіць]
- Помнік (скульптар Заір Азгур) і Дом-музей паблізу Петрыкава
- Помнік (скульптар З. Азгур), як частка кампазіцыі на плошчы Якуба Коласа ў Мінску.
- І. В. Талаш паслужыў прататыпам героя аповесці Якуба Коласа «Дрыгва»
Зноскі
- ↑ Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Літаратура [правіць]
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш — Мінск: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі [правіць]
- Дом — музей деда Талаша(руск.)
- Памятники г. Минска. Дед Талаш
- Денис Шеметов Талаш // Газета «Минский курьер»
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |