Васіль Іосіфавіч Сычоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Іосіфавіч Сычоў
Дата нараджэння 1947
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Альма-матар

Васі́ль Іо́сіфавіч Сычо́ў (нар. у 1947, Гомель) — беларускі гісторык і археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1975 годзе. З 1979 па 1982 г. вучыўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук БССР (Інстытут гісторыі НАНБ). Працаваў у Гомельскім дзяржаўным універсітэце асістэнтам кафедры гісторыі СССР і ўсеагульнай гісторыі, кафедры гісторыі СССР і БССР з 1975 па 1979, 1982 па 1992 гг.[1], з 1992 асістэнт кафедры гісторыі Беларусі. З 1998 г. па 2012 старэйшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі[2]. Намеснік старшыні Гомельскага аддзялення Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сфера навуковых інтарэсаў: археалогія Беларусі, гісторыя Беларусі канца XVIII — першай паловы XIX стст.

Аўтар больш за 40 навуковых і навукова-метадычных прац. Адзін з кіраўнікоў сумеснай археалагічнай экспедыцыі ГДУ імя Ф. Скарыны і Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» ля вёскі Мохаў Лоеўскага раёна[3].

Зноскі

  1. Старовойтов М. И. Гомельский государственный университет им. Ф. Скорины: исторический очерк / М. И. Старовойтов, А. И. Зеленкова, М. П. Савинская. — Гомель: ГГУ им. Скорины, 2005. — С. 227—228.
  2. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Архівавана 29 жніўня 2011.
  3. Лось В. Дзе бруілася крыніца ці Помнік язычніцтва і хрысціянства