Васіль Андрэевіч Саковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Саковіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова
3 верасня 1999 — 4 чэрвеня 2009
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Лінг, Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі, Сяргей Сідорскі
Папярэднік Мікалай Грынёў
Пераемнік Вячаслаў Асіпенка
Старшыня Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь
24 красавіка 1992 — 19 снежня 1996
Прэзідэнт ---, Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 1949
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дыпламат, палітолаг
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера міжнародныя адносіны[1] і Глабалізацыя[1]
Узнагароды

Васіль Андрэевіч Сако́віч (нар. 1949, Плешчыцы, цяпер Пінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га і 13-га скліканняў, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1973 на гаспадарчай рабоце ў Віцебску, з 1982 года галоўны інжынер трэста «Віцебсксельбуд». У 1986 годзе скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1986 года загадчык аддзела, сакратар Віцебскага абласнога камітэта КПБ, з 1991 года — начальнік аддзела Упраўлення дзяржаўнай пазаведамаснай экспертызы праектаў і каштарысаў пры Віцебскім абласным выканаўчым камітэце.

З 24 красавіка 1992 года да 19 снежня 1996 года быў старшынёй Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь[2][3].

3 верасня 1999 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова [4]. Адстаўлены з гэтай пасады быў 4 чэрвеня 2009 года [5].

12 лютага 1999 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[6], а 3 красавіка 2006 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[7].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  2. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 24 апреля 1992 г. № 1633-XII «Об избрании Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 19 декабря 1996 г. № 558 «Об освобождении В. А. Саковича от должности Председателя Контрольной палаты Республики Беларусь» (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 3 сентября 1999 г. № 513 «О назначении В. А. Саковича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Республике Молдова» Архівавана 19 верасня 2011. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 4 июня 2009 г. № 287 Об освобождении В. А. Саковича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Молдова Архівавана 5 снежня 2012. (руск.)
  6. Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 12 февраля 1999 г. № 97-ПСР «О награждении В. А. Саковича Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» (руск.)
  7. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 апреля 2006 г. № 447 «Аб узнагароджанні работнікаў, якія ўнеслі найбольш значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі ў 2001—2005 гадах, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сако́віч Васіль Андрэевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 642. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]