Васіль Сяргеевіч Журневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Журневіч)
Футбол
Васіль Журневіч
Поўнае імя Васіль Сяргеевіч Журневіч
Нарадзіўся 21 лютага 1995(1995-02-21)[1] (29 гадоў) ці 25 лютага 1995(1995-02-25) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 71 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Маладзёжныя клубы
Беларусь Белкард (Гродна)
2011—2012 Беларусь ПМЦ (Паставы)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Нёман (Гродна) 18 (1)
2017   Польшча Зніч (Бяла Піска) 14 (4)
2019 Беларусь Ліда 14 (3)
2019 Беларусь Слонім-2017 13 (5)
2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (0)
2021 Беларусь Дынама (Брэст) 6 (0)
2022 Беларусь Нёман (Гродна) 0 (0)
2022   Беларусь Слонім-2017 15 (5)
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Беларусь Беларусь (да 17) 6 (1)
2015 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 сакавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 мая 2015

Васіль Журневіч (нар. 21 лютага 1995, Луцкаўляны, Гродзенскі раён) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец гродзенскай ДЮСШ «Белкард», пазней некаторы час вучыўся ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года стаў выступаць за дубль «Нёмана», дзе трывала замацаваўся на наступны год. Увосень 2014 года «Нёман» узяў курс на амаладжэнне каманды, і Васіль быў пераведзены ў асноўны склад. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 кастрычніка 2014 года ў матчы супраць «Белшыны», выйшаўшы на замену на 89-й хвіліне.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[3]. У сезоне 2016 выступаў у асноўным за дубль, толькі двойчы выйшаў на поле ў асноўнай камандзе «Нёмана». У першай палове сезона 2017 згуляў 15 матчаў за дубль «Нёмана», дзе забіў 15 галоў. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў клуб чацвёртага польскага дывізіёна «Зніч» з горада Бяла Піска[4].

У студзені 2018 года стаў рыхтавацца да новага сезона разам з «Нёманам»[5]. У лютым 2018 года падпісаў новы кантракт з клубам[6]. У сезоне 2018 выступаў за дубль, не з’яўляючыся на полі ў асноўнай камандзе.

Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў «Нёман». У студзені 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску», пазней адправіўся на прагляд у «Гарадзею», аднак у выніку ў сакавіку 2019 года стаў іграком «Ліды»[7]. У лідскім клубе рэгулярна з’яўляўся на полі, звычайна выходзячы на замену.

У жніўні 2019 года перабраўся ў «Слонім-2017»[8], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і ў сакавіку падпісаў кантракт[9]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, дзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных або выхадзіў на замену, гуляў пераважна за дубль.

Са студзеня 2021 года трэніраваўся з брэсцкім «Дынама». У лютым 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[10] і неўзабаве падпісаў пагадненне з брэсцкім клубам[11]. У «Дынама» часцей заставаўся на лаўцы запасных, на полі з’яўляўся рэдка, выходзячы на замену.

У пачатку 2022 года падтрымліваў форму з гродзенскім «Нёманам», а ў сакавіку падпісаў кантракт з клубам і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017»[12]. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Нёман».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Беларусі. 15 красавіка 2015 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча з юніёрскай зборнай Украіны.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Нёман Беларусь 12 4
2013 дубль Нёман Беларусь 17 4
2014 Д1 Нёман Беларусь 2 0
2015 Д1 Нёман Беларусь 14 1
2016 Д1 Нёман Беларусь 2 0
2017 (1) дубль Нёман Беларусь 15 8
2018 дубль Нёман Беларусь 27 4
2019 (1) Д2 Ліда Беларусь 14 3
2019 (2) Д2 Слонім-2017 Беларусь 13 5
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 5 0
2021 Д1 Дынама Беларусь 6 0
2022 Д2 Слонім-2017 Беларусь 15 5

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]