Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі
| Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі | |
| Дата нараджэння: |
22 лютага (5 сакавіка) 1703 |
|---|---|
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
6 (17) жніўня 1769 (66 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
паэт |
| Мова твораў: |
руская |
Васіль Кірылавіч Традзьякоўскі (22 лютага (5 сакавіка) 1703, Астрахань - 6 жніўня 1769 года, Санкт-Пецярбург) — рускі вучоны і паэт XVIII стагоддзя.
Біяграфія [правіць]
Нарадзіўся ў сям'і святара Кірылы Якаўлевіча Традзьякоўскага. Вучыўся ў школе манахаў-капуцынаў і павінен быў прыняць сан, але, па нявысветленых прычынах, ў 1723 уцёк у Маскву і паступіў у Славяна-грэка-лацінскую акадэмію. Тут ён напісаў першыя свае драмы «Язон» і «Ціт Веспасіянаў сын», а таксама «Элегію на смерць Пятра Вялікага» і «Песенку».
У 1726 годзе Традзьякоўскі, не закончыўшы курсу ў Акадэміі, адправіўся ў Галандыю і прабыў два гады ў Гаазе. У Парыжы, куды ён прыйшоў, ён вучыўся ў Сарбоне матэматычным і філасофскім навукам, слухаў багаслоўе, прымаў удзел у публічных дыспутах.
Вярнуўшыся ў 1730 годзе ў Расію, Традзьякоўскі выдаў пераклад рамана Поля Тальмана «Язда ў востраў кахання». Да перакладу прыкладаліся вершы самога Традзьякоўскага, на рускай, французскай мовах і латыні. Поспех кнізе забяспечыў сам змест кнігі: адлюстраванне пачуццяў вытанчанай любові, новых у той час для рускіх чытачоў. У той жа кнізе Традзьякоўскі змясціў прадмову, у якой упершыню выказаў думку аб ужыванні ў літаратурных творах рускай, а не царкоўнаславянскай мовы, як было да таго часу.
У 1732 прыняты на службу ў Пецярбургскую акадэмію навук. Акадэмік з 1745.
Літаратура [правіць]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 5 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1703 годзе
- Нарадзіліся ў Астрахані
- Памерлі 17 жніўня
- Памерлі ў 1769 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Паэты Расіі
- Пісьменнікі Расіі XVIII стагоддзя
- Рускамоўныя пісьменнікі XVIII стагоддзя
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Выпускнікі Славяна-грэка-лацінскай акадэміі