Васіль Лаўрэнцьевіч Муха

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Муха)
Васіль Лаўрэнцьевіч Муха
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 25 лютага 1889(1889-02-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 кастрычніка 1965(1965-10-11) (76 гадоў)
Партыя

Васіль Лаўрэнцьевіч Муха (25 лютага 1889, Андрэеўка Рэчыцкага павета Мінскай губерні — 11 кастрычніка 1965) — беларускі дзеяч, левы сацыяліст-рэвалюцыянер.

Паходзіў з сялян. Скончыў Маладушскае народнае вучылішча (Рэчыцкі павет), школу тэлеграфістаў у Кранштаце. З 1910 года на Балтыйскім флоце, матрос. З сакавіка 1917 года член абласнога камітэта арміі, флоту і рабочых Фінляндыі. Удзельнік 3-га з’езда БСГ у кастрычніку 1917 года, быў абраны ў склад яе ЦК. Быў намеснікам старшыні з’езда воінаў-беларусаў Заходняга фронту (18—24 кастрычніка [31 кастрычніка — 6 лістапада] 1917), вылучаны кандыдатам ва Устаноўчы сход (як левы эсэр).

У лістападзе 1917 года ўвайшоў у склад Аблвыкамзаха, у снежні 1917 года камісар аддзела апекі СНК Заходняй вобласці і фронту. Дэлегат I Усебеларускага з’езда, у знак пратэсту супраць яго разгону пакінуў пасаду камісара.

З 1918 года ў Чырвонай Арміі, палітрук радыёсувязі 16-й арміі. У 1920—1954 гадах на савецкай і партыйнай рабоце ў БССР.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Муха В. Л. У слаўным семнаццатым // «Чырвоная змена», 1957, 3 лютага;
  • Муха В. Л. Шлях у рэволюцыю // «Магілеўская пр аўда», 1957, 16 кастрычніка.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]