Васіль Міхайлавіч Далгарукаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Міхайлавіч Далгарукаў-Крымскі
Партрэт В.М. Далгарукава-Крымскага працы Росліна, 1776
Партрэт В.М. Далгарукава-Крымскага
працы Росліна, 1776
Дата нараджэння 1 ліпеня 1722(1722-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 студзеня 1782(1782-01-30) (59 гадоў)
Месца смерці
Бацька Міхаіл Уладзіміравіч Далгарукаў[d]
Маці Yevdokiya Odoyevskaya[d]
Дзеці Васіль Васільевіч Далгарукаў[d] і Праскоўя Васільеўна Мусіна-Пушкіна[d]
Грамадзянства
Прыналежнасць  Расійская імперыя
Род войскаў інфантэрыя
Гады службы 1735-1782
Званне Генерал-аншэф
Камандаваў Другая Крымская Армія
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святога Георгія ордэн Святога Аляксандра Неўскага залатая зброя «За храбрасць»
Сувязі пляменнік фельдмаршала
В. У. Далгарукава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Васіль Міхайлавіч Далгарукаў (Далгарукаў-Крымскі) (17221782) — князь, расійскі генерал-аншэф (1762).

У руска-турэцкую вайну 1768—1774 галоўнакамандуючы арміяй, якая ў 1771 авалодала Перакопскімі ўмацаваннямі (14 чэрвеня), разграміла ў бітве пры Кафэ (29 чэрвеня) турэцка-татарскае войска і заняла Крым. З 1780 — маскоўскі галоўнакамандуючы (граданачальнік).

Сямейнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

  • Жонка (з 1743 г.) — Анастасія Васілеўна Валынская (1723—1803).
  • Дзеці ад шлюбу з ёй — Еўдакія Васілеўна Далгарукава (Грушэцкая) (29.02.1744 — 1811). Муж Еўдакіі — Васіль Уладзіміравіч Грушэцкі ((р.1743 — пам.4.04.1813), з дваранскага роду Грушэцкiх, генерал-паручнік, кавалер ордэнаў, удзельнік далучэння Крыму да Расіі ў руска-турэцкай вайне, сапраўдны тайны саветнік, з 11.12.1796 г. — сенатар). Пахавана Еўдакія Васілеўна на могілках Данскога манастыра ў Маскве, на радавым участку роду Грушэцкiх (уч. № 2). Побач з ёй пахаваны і дзеці — Грушэцкія Васіль і дачка Анастасія. Там жа пахаваны і яе муж Васіль Уладзіміравіч Грушэцкі.

Іншыя дзеці ад шлюбу Далгарукава-Крымскага з Анастасіяй Васілеўнай Валынскай: Міхаіл (1746—1791); Феадосья (1747—1825); Васіль (1752—1812); Праскоўя (1754—1826) замужам за графам Валянцінам Платонавічам Мусін-Мушкіным (1735—1804).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі