Васіль Пятровіч Ласковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Пятровіч Ласковіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 18 лютага 1914(1914-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2012(2012-03-08) (98 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды

Васіль Пятровіч Ласко́віч (18 лютага 1914, в. Франопаль, Брэсцкі павет, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 8 сакавіка 2012) — удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 18 лютага 1914 года ў в. Франопаль Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер — Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці). Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі (падпольныя мянушкі: Старасельчанін, Валодзя). Рэвалюцыйную дзейнасць пачаў, калі ўступіў у КСМЗБ. У 1933 годзе — член, сакратар Падгародскага райкама КСМЗБ у Брэсце, у 1934 — сакратар Навагрудскага акружнога камітэта КСМЗБ, арганізатар і ўдзельнік Навасёлкаўска-Паўлаўскага ўзброенага паўстання.

Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў узброеннага выступлення сялян в. Навасёлкі Брэсцкага павета (1933). У лістападзе 1934 года арыштаваны, асуджаны на 10 гадоў зняволення. У верасні 1939 года вызвалены Чырвонай Арміяй. Дэпутат Народнага Сходу Беларусі ў Беластоку (1939). З чэрвеня 1941 года на фронце. У верасні 1941 года рэпрэсіраваны, сасланы ў г. Омск, у красавіку 1942 года вызвалены. У верасні 1942 — ліпені 1944 года — намеснік начальніка асобага аддзела атрада імя Калініна партызанскай брыгады «Народныя мсціўцы», начальнік спецгрупы.

У 1949 годзе скончыў Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут.

У 19451970 гадах на савецкай і партыйнай рабоце і ў органах юстыцыі ў Брэсце. У 19701980 гадах — навуковы супрацоўнік мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой».

Адзін з аўтараў зборнікаў «У працы і баі» (1970), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (1973).

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Памёр 8 сакавіка 2012 года[1].

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

За баявыя заслугі і працоўныя дасягненні В. П. Ласковіч узнагароджаны пяццю ордэнамі і больш чым дзесяццю медалямі, ордэнам Францыска Скарыны (2004).

Ганаровы грамадзянін горада Брэста (1978). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Уладзіміра Калесніка за аўтабіяграфічную кнігу «Отзвук далёкой грозы» (2008).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг
  • «В суровые годы подполья»: очерк (Брест, «Брестская типография», 1958).
  • «Годы испытаний и мужества» (Брест, «Брестская типография», 1973).
  • «Тайными тропами»: документальная повесть (Мінск, «Беларусь», 1974).
  • «Из племени непокоренных»: документальная повесть (Брест, «Брестская типография», 1999).
  • «Подвиг Коммунистической партии Западной Беларуси» (КПЗБ 1919—1939 гг.): очерк (Брест, «Брестская типография», 2002).
  • «Забудь имя своё»: пьеса-драма (Брест, «Брестская типография», 2006).
  • «Отзвук далёкой грозы»: мемуары 1939—1945 гг. (Брест, «Брестская типография», 2007).
Успаміны
  • «В годы подполья»: газета «Заря» (15.05.1980).
  • «Сентябрь 39-го»: газета «Заря» (16.09.1989).
  • «З успамінаў»: газета «Сельскае жыццё» (16.09.1989).
  • «Из воспоминаний»: газета «Вечерний Брест» (17.02.1999).
  • «Мы боролись за Родину»: «Коммунист Беларуси» (16.09.2006).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)
  • «Долг памяти»: А. Валковіч, газета «Заря» (18.02.1984).
  • «О прошлом во имя будущего»: А. Камолаў, газета «Знамя юности» (25.03.1986).
  • «Клятва ў Шчабрынскім лесе»: У. Хачырашвілі, газета «Чырвоная змена» (01.07.1987).
  • «Сцяг над пастарункам: з арлінага племені»: М. Панасюк, газета «Народная трыбуна» (23.01.1993).
  • «Почётному гражданину г. Бреста Василию Петровичу Ласко- вичу 85 лет»: М. Клімец, газета «Заря» (16.02.1999).
  • «Як акрайчык хлеба ў цяжкі час»: М. Панасюк, газета «Народная трыбуна» (09.12.2000).
  • «Хочу сказать правду»: Д. Паталятаў, газета «Брестский курьер», (19.02.2004).
  • «Жывая легенда»: К. Бурык, газета «Народная трыбуна» (21.02.2004).
  • «Ещё одна награда В. Ласковича»: М. Панасюк, газета «Белорусская нива» (12.05.2004).
  • «Награждён орденом Василий Ласкович»: Д. Паталятаў, газета «Брестский курьер» (13.05.2004).
  • «Мы жили для Родины»: А. Юдицкий, газета «Заря» (16.09.2006).
  • «З племені непакорных»: В. Славін, газета «Народная трыбуна» (16.09.2006).
  • «Из племени непокорённых»: Л. Тарасевіч, газета «Брестский вестник» (21.09.2006).
  • «Так загартоўвалася сталь на Беларусі»: М. Клімец на кнігу «Из племени непокорённых», газета «Народная трыбуна» (20.02.1999).
  • «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]