Васіль Пятровіч Стасаў

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Пятровіч Стасаў
Фатаграфія
Дата нараджэння:

24 ліпеня (4 жніўня) 1769(1769-08-04)

Месца нараджэння:

Масква

Дата смерці:

24 жніўня (5 верасня) 1848(1848-09-05) (79 гадоў)

Месца смерці:

Санкт-Пецярбург

Грамадзянства:

Flag of Russia.svg Расійская імперыя

Працы і дасягненні
Працаваў у гарадах:

Санкт-Пецярбург, Кіеў, Патсдам, Грузіна

Архітэктурны стыль:

Класіцызм, ранні рускі стыль

Commons-logo.svg Васіль Пятровіч Стасаў на Вікісховішчы

Васіль Пятровіч Стасаў (4 жніўня 1769, Масква - 5 верасня 1848, Санкт-Пецярбург) — рускі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

У Санкт-Пецярбургу Стасавым былі пабудаваны комплекс будынкаў Акадэміі навук на Васільеўскім востраве, Ямскі рынак на Раз'езднай вуліцы (1817-1819), Паўлаўскія казармы на Марсавым поле (1817-1821), Спаса-Праабражэнскі сабор (1827-1829), Троіца-Ізмайлаўскі сабор (1828-1835), Нарвскія трыумфальныя вароты (1827-1834) і Маскоўскія трыумфальныя вароты (1834-1838). Пабудовы Стасава адрозніваюцца прадстаўнічасцю, урачыстасцю архітэктурных формаў. Развіваючы ідэі рускага ампіру, Стасаў часта звяртаўся да строгіх форм дарыйскага ордэра.

У Царскім Сяле В. Стасаў аформіў шэраг інтэр'ераў Екацярынінскага і Аляксандраўскага палацаў, займаўся перабудовай Кітайскай вёскі (1817-1822). Па яго праекце былі пабудаваныя вароты «Ласкава маім калегам» (1817), Манеж, Вялікая аранжарэя.

Па праектах Стасава пабудаваны правіянцкія склады ў Маскве (1821-1835), праведзена перабудова рэзідэнцыі віленскага генерал-губернатара (1824-1832, цяпер рэзідэнцыя прэзідэнта Літвы). У 1836-41 Стасаў спраектаваў Троіцкі сабор у Гельмязаве (Палтаўскай губерні).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).