Васіль Міхайлавіч (князь вярэйскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Васіль Удалы)
Васіль Міхайлавіч
Нараджэнне XV стагоддзе
Смерць 1501
Бацька Міхаіл Андрэевіч[d]
Жонка Марыя Палеалагіня[d]
Дзеці Соф’я Васілеўна
Дзейнасць военачальнік, арыстакрат

Васіль Міхайлавіч, або Васіль Удалы (? — каля 1501) — князь вярэйскі.

Старэйшы сын вярэйскага князя Міхаіла Андрэевіча і Алены Яраслаўны (?—1486).

У 1468 і 1469 гадах удзельнічаў у паходзе маскоўскага войска на Казань, у 1471 годзе на Ноўгарад, у 1472 і 1480 гадах супраць хана Ахмата.

Узяў шлюб з Марыяй Палеалагіняй, пляменніцай вялікай княгіні маскоўскай Соф’і, жонкі вялікага князя маскоўскага Івана III.

У 1483 годзе, праз пагрозу арышту, з сям’ёй уцёк у Вялікае Княства Літоўскае. У 1484 годзе кароль Казімір Ягелончык даў яму ў вотчыннае ўладанне Любеч на Дняпры, Койданаў, Валожын, Рубяжэвічы, Усу, Радашковічы, Іслач і Старынкі[1].

Акты князя Васіля Міхайлавіча часоў яго жыцця ў Вялікім княстве Літоўскім не вядомы, таксама вельмі мала звестак пра склад яго двара.[2]

У 1493 годзе Соф’я Палеалог выпрасіла ў Івана III дазвол Васілю вярнуцца, але ён застаўся ў ВКЛ. Пасля яго смерці ўсе ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Соф’і.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бондаренко А. А. Потомки Александра Нетши на службе удельных и великих литовских князей // Источники по истории русского Средневековья и Нового времени / [отв. ред. А. А. Горский]. — М.: 2022. — В. 1. — С. 91-137.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Мінск. Т. 2. 1994. С. 442—443.
  • Грыцкевіч А. П. Вярэйскія // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 399.
  • Валахановіч В. І. Князі Вярэйскія // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 78.