Васіль Фаміч Шаранговіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль Шаранговіч
Першы сакратар ЦК КП(б)Б
сакавік — ліпень 1937
Прэм'ер-міністр: Даніла Валковіч
Папярэднік: Мікалай Гікала
Пераемнік: Аляксей Воўкаў
Упаўнаважаны камісіі партыйнага кантролю Казахстана
1934 — 1937
Член Прэзідыума ЦВК БССР
1931 — 1934
Першы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта Усесаюзнай КП(б)
1929 — 1930
Намеснік камісара юстыцыі Беларускай ССР
1921 — 1922
 
Партыя: Усесаюзная камуністычная партыя (бальшавікоў)
Адукацыя: пачатковая
Веравызнанне: Марксісцкі атэізм
Нараджэнне: 4 сакавіка 1897({{padleft:1897|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})

вёска Качаны, Вілейскі павет, Віленская губерня
Смерць: 15 сакавіка 1938

горад Масква, Расійская СФСР, СССР

Васіль Фаміч ШАРАНГОВІЧ (4 сакавіка 1897, в. Качаны, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 15 сакавіка 1938) — дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік устанаўлення савецкай улады на Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 1918 г. у Чырвонай Арміі. У 1919—20 гг. на падпольнай рабоце ў Мінскай губерні, быў арыштаваны польскімі ўладамі. У 1921—26 гг. намеснік наркома юстыцыі, пракурор БССР, загадчык арганізацыйнага аддзела і адказны сакратар Цэнтральнага Савета прафсаюзаў Беларусі. 3 1926 на прафсаюзнай рабоце ў Сібіры, 1-ы сакратар Іркуцкага акруговага камітэта УКП(б). 3 кастрычніка 1930 г. да лютага 1934 г. з'яўляўся 2-ім сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б. 3 1934 г. — член Камісіі партыйнага кантролю пры ЦК УКП(б), упаўнаважаны КПК па Казахстане, з 1936 — па Харкаўскай вобласці. 3 сакавіка да ліпеня 1937 г. з'яўляўся 1-ым сакратаром і членам Бюро ЦК КП(б)Б. Член ЦК КП(б)Б у 1925—27 гг., 1932—34 гг., 1937 г. Член ЦВК БССР у 1925—26 гг., 1931—34 гг. і яго Прэзідыума ў 1931—34 гг.

Зняты з пасады 1-га сакратара паводле пастановы Палітбюро ЦК УКП(б) «Па пытанні аб кіраўніцтве КП(б)Б» ад 27.7.1937 і ў той жа дзень арыштаваны ў Маскве. Абвінавачаны ў варожай дзейнасці супраць савецкай улады. 13.3.1938 ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Маскве. Рэабілітаваны ў 1957.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]