Васіль Фёдаравіч Клебановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Фёдаравіч Клебановіч
Дата нараджэння 7 студзеня 1929(1929-01-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 2009
Грамадзянства
Род дзейнасці глебазнавец
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Васі́ль Фёдаравіч Клебано́віч (7 студзеня 1929, м. Грэск, Слуцкі раён2009) — беларускі глебазнавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1953). З 1958 года працаваў у Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, у 1970—1978 гадах на пасадзе загадчыка аддзелам баніціроўкі глебы, у 1958—1990 гадах — старшы навуковы супрацоўнік сектара методыкі картаграфавання і баніціроўкі глебы.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Сярод апублікаванага:

  • Качественная оценка земель в колхозах и совхозах БССР. — 2 изд. — Мн., 1977. (у сааўтарстве);
  • Качественная оценка кормовых ресурсов угодий Белорусской ССР (разам з А. Ц. Шарай) // Кормопроизводство, 1979, вып. 20.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне навукі за цыкл прац па вывучэнні глеб БССР, выдадзеных разам з іншымі аўтарамі ў 1968—1974 гадах. У тых працах абагульнены вялікі фактычны матэрыял, атрыманы пры буйнамаштабных глебава-геабатанічных даследаваннях, а таксама матэрыял па вывучэнні ўмоў, якія уплываюць на фармаванне глеб краіны [1].

Зноскі

  1. Институту почвоведения и агрохимии НАН Беларуси — 75 лет. Весці Нацыянальнае акадэміі навук Беларусі. Сэр. аграрных навук. 2006. № 2. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]