Васіль II
Васіль II Васілевіч Цёмны (1415—1462) — Вялікі князь маскоўскі з 1425, сын Васіля I Дзмітрыевіча.
У княжанне Васіля II адбывалася працяглая феадальная міжусобная вайна. Яго супернікамі выступіла кааліцыя ўдзельных князёў на чале з яго дзядзем — князем Юрыем Дзмітрыевічам і яго сынамі Васілём Касым і Дзмітрыем Шамякай. Падчас войнаў, ускладненых адначасовай барацьбой з Казанню і Вялікім княствам Літоўскім, вялікакняжацкі пасад некалькі раз пераходзіў да галіцкіх князёў, якіх падтрымлівалі Ноўгарад і часова Цвер. Васіль II быў аслеплены (1446) Дзмітрыем Шамякам (адгэтуль мянушка «Цёмны»), аднак у канчатковым выніку ён атрымаў у пачатку 50-х гг. XV ст. перамогу. Васіль II ліквідаваў амаль усе дробныя долі ўсярэдзіне Маскоўскага княства, умацаваў вялікакняжацкую ўладу. У выніку шэрагу паходаў у 1441—1460 узмацнілася залежнасць ад Масквы Суздальска-Ніжагародскага княства, Наўгародскай зямлі, Пскова і Вяцкой землі. Паводле загадза Васіля II мітрапалітам быў абраны рускі епіскап Іёна (1448), што азначала абвяшчэнне незалежнасці рускай царквы ад канстанцінопальскага патрыярха і ўмацоўвала міжнароднае становішча Вялікага княства Маскоўскага.
| Папярэднікі | Васіль II | Наступнікі |
| Васіль I | Вялікі князь маскоўскі 1425 – 1433 |
Юрый Звенігародскі |
| Юрый Звенігародскі | Вялікі князь маскоўскі 1433 – 1434 |
Юрый Звенігародскі |
| Васіль Касы | Вялікі князь маскоўскі 1434 – 1446 |
Дзмітрый Шамяка |
| Дзмітрый Шамяка | Вялікі князь маскоўскі 1448 – 1462 |
Іван III |
