Васіль I Дзмітрыевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Васіль I Дзмітрыевіч, выява з царскага тытулярніку, XVIІ стагоддзе

Васіль Дзмітрыевіч (137128 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дачкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.

Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Працягваў аб'яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 13971398 - Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы рабіў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 14031404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.

Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.

Вынікі кіравання[правіць | правіць зыходнік]

Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 годзе падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.


Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спіс: Маскоўскія князі (1276—1598)