Васіліскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Васіліскі
Stirnlappenbasilisk3cele4.jpg
Навуковая класіфікацыя
Царства:

Жывёлы

Тып:

Хордавыя

Падтып:

Пазваночныя

Клас:

Паўзуны

Атрад:

Лускаватыя

Сямейства:

Ігуанавыя

Род:

Васіліскі

Навуковая назва

Basiliscus Laurenti, 1768

ITIS   173907
NCBI   52190

Васіліскі або Базіліскі (Basiliscus) — род яшчарак сямейства ігуанавых. Налічвае чатыры віды, распаўсюджаных у трапічнай Амерыцы, у прыватнасці ў Гвіяне, Коста-Рыцы і Панаме.

У самцоў на патыліцы трохкутны грэбень, папярочная зморшчына на горле і скурысты грэбень ўздоўж спіны і пярэдняй траціне хваста, які падтрымліваецца падоўжанымі асцюкаватымі атожылкамі пазванкоў. Жывуць ля вады, на дрэвах і хмызняках. Асноўную ежу складаюць насякомыя. Здольныя бегаць па паверхні вады, трымаючыся за кошт частых удараў перапончатых задніх ног і таму, што апускаюць лапы вертыкальна на ваду — павярхоўная плёнка вады не паспявае прарвацца пад вагой цела.

[правіць] Спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах