Вахтанг I Гаргасалі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вахтанг I Гаргасалі
ვახტანგ I გორგასალი
Фрэска з выявай Вахтанга I у Светыцхавелі
Фрэска з выявай Вахтанга I у Светыцхавелі
цар Іберыі
440 — 502
Папярэднік Мірдат V
Пераемнік Дачы

Нараджэнне 440
Смерць 502(0502)
Месца пахавання
Род Хасраіды
Імя пры нараджэнні груз. ვახტანგ I
Бацька Mihrdat V of Iberia[d]
Маці Sagdukht[d][1]
Жонка Balendukht[d]
Дзеці Dachi of Iberia[d]
Веравызнанне Праваслаўе, грузінская царква
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вахтанг I Гаргасалі (каля 440502) — цар Іберыі ў другой палове V стагоддзя, адзін з заснавальнікаў грузінскай дзяржаўнасці. Сын Мірдата V з дынастыі Хасраідаў. Яго мянушка «Гаргасал» перакладаецца з персідскай[2][3] як «ваўчыная галава» (намёк на форму яго шлема).

Сваяк і даннік персідскіх Сасанідаў, Вахтанг браў удзел у іх войнах з грэкамі і эфталітамі. У адносінах з Візантыяй дамагаўся прызнання аўтакефальнасці Грузінскай царквы. Ён правёў мерапрыемствы па ўмацаванні грузінскіх крэпасцей і ўступіў у саюз з армянскімі Маміканянамі, а ў 482 годзе ўзначаліў буйное паўстанне супраць персідскага валадарства.

Калі антыперсідская барацьба грузінаў і армян пацярпела паражэнне, Вахтанг I быў вымушаны шукаць выратавання ў Эгрысі. Абяцаючы пакору Сасанідам, вярнуўся ў Іберыю і ці то заснаваў, ці то перабудаваў Тбілісі, у які разлічваў перанесці з Мцхеты сталіцу дзяржавы. Ён адмовіўся браць удзел у персідскіх войнах з Візантыяй і загінуў у бітве з карным атрадам Сасанідаў.

Грузінскі народ на працягу стагоддзяў захоўвае памяць пра цара Вахтанга I. Ён стаў улюблёным героем народных паданняў, а грузінская царква прылічыла яго да ліку святых. Ордэн Вахтанга Гаргасала з'яўляецца адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Грузіі. Рэшткі яго пахаваны ў саборы Светыцхавелі.

Зноскі

  1. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  2. Donald Rayfield. The Literature of Georgia: A History. 2nd ed. Routledge, 2000. ISBN 0700711635. Page 61.
  3. Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts and Eurasian Contexts. Vol. 113. Peeters Publishers, 2003. ISBN 9789042913189. P. 208.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]