Вашынгтон Шырлі
| Вашынгтон Шырлі | |
| англ.: Washington Shirley | |
Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы; Вашынгтон — крайняя фігура злева |
|
| Дата нараджэння: | |
|---|---|
| Дата смерці: |
1 кастрычніка 1778 (56 гадоў) |
Віцэ-адмірал Вашынгтон Шырлі, пяты граф Ферэрс (англ.: Washington Shirley, 5th Earl Ferrers, 26 мая 1722 — 1 кастрычніка 1778) — брытанскі ваенна-марскі афіцэр, масон, пэр і астраном-аматар.
Шырлі быў другім сынам Лорэнса Шырлі (Laurence Shirley, які быў у сваю чаргу чацвёртым сынам Рычарда Шырлі, першага графа Ферэрс) і яго жонкі Ганны. Каля 1738 года ён далучыўся да ваенна-марскога флота Англіі і да 1741 г. даслужыўся да звання другога лейтэнанта, да 1746 г. — да звання першага лейтэнанта, і далей, да віцэ-адмірала ў 1775 г..
Праз два тыдні пасля пакарання смерцю яго брата, у 1760 годзе, Шырлі заняў яго месца ў Палаце лордаў і стаў новым графам Ферэрс. Георг III дараваў яму маёнткі, раней адабраныя ў брата.
Вашынгтон захапляўся астраноміяй, у яго быў уласны планетарый[1] У 1761 годзе ён быў абраны ў Каралеўскае згуртаванне за сваю працу аб назіраннях за праходжаннем Венеры. Джозеф Райт выявіў яго на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» (самая левая фигура)[1].
Так як ў Вашынгтона і яго жонкі Ганны не было дзяцей, у 1778 годзе пасля яго смерці тытул перайшоў да яго малодшага брата[2].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 A Philosopher Lecturing on the Orrery (1764—1766), Revolutionary Players, выява з Музей і мастацкая галерэя Дэрбі, Дэрбі, accessed March 2011
- ↑ Richard Davenport-Hines, Shirley, Washington, fifth Earl Ferrers (1720—1760), Oxford Dictionary of National Biography, Oxford University Press, 2004, accessed 13 November 2007