Ваўнянкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ваўнянкі
Няпарны шаўкапрад
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lymantriidae Hampson, 1893

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   693972
NCBI   27548

Ваўня́нкі (Lymantriidae) — сямейства насякомых атрада матылёў.

У сусветнай фаўне каля 4 тыс. відаў. Пашыраны па ўсім свеце, найб. шматлікія ў вільготных трапічных лясах Азіі і Афрыкі. На Беларусі 12 відаў, сярод іх манашка, ваўнянка вярбовая, залатагузка, няпарны шаўкапрад — шкоднікі пладовых і лясных дрэў.

Начныя матылі. Крылы ў размаху 25—70 мм. Цела патоўшчанае, густа апушанае. Ротавыя органы рудыментарныя (матылі не кормяцца). Кукалкі развіваюцца ў коканах. Вусені з пучкамі валаскоў на членіках, мнагаедныя, кормяцца лісцем пераважна дрэвавых раслін. Зімуюць у розных стадыях, часцей вусені.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ваўнянкі // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.