Вежа Карнякта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежа Карнякта

Вежа Карня́кта — помнік архітэктуры ў Львове (Украіна), частка ансамбля Успенскай царквы. Знаходзіцца на вуліцы Падвальная, 9.

Вежа пабудавана як званіца Успенскай царквы, выконвала ролю абароннай вежы падчас аблогі і дазорнага пункта пажарнай варты. Пабудавана па праекце архітэктара П. Барбона пры ўдзеле П. Рымляніна ў 15721578 гадах на сродкі грэчаскага купца Канстанціна Карнякта.

Вежа першапачаткова мела тры розныя па вышыні ярусы і трохступеністае шатровае завяршэнне. У 1672 падчас турэцкай аблогі званіца пацярпела ад пажару. Была адбудавана ў 1695 архітэктарам П. Беберам, які дабудаваў яшчэ адзін ярус і сучаснае барочнае завяршэнне з чатырма вітымі абеліскамі па вуглах.

Будынак выкананы з каменю, квадратны ў плане, у аздабленні выкарыстана паліхромія. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі тасканскага ордара з чырвонымі арачнымі міжаконнямі. Вышыня ярусаў паступова памяншаецца, а дакладныя прапарцыйныя суадносіны надаюць званіцы складнасць і вытанчанасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вуйцик В. С., Липка Р. М. Зустріч зі Львовом. — Львів: Каменяр, 1987. С. 32.
  • Памятники градостроительства и архитектуры Украинской ССР. Киев: Будивельник, 1983—1986. Том 3, с. 92.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]