Вежа Манпарнас
| Вежа Манпарнас | |
| Месцазнаходжанне | Парыж, Францыя |
| Будаўніцтва | 1969–1972 |
| Выкарыстанне | офісы |
| Вышыня | |
|---|---|
| Дах | 210 м |
| Верхні паверх | 57 |
| Тэхнічныя параметры | |
| Архітэктар | Jean Saubot, Eugène Beaudouin, Urbain Cassan и Louis Hoym de Marien |
Вежа Манпарнас (фр.: tour Montparnasse) — небаскроб, размешчаны ў 15-й акрузе сталіцы Францыі Парыжа. Паверхавасць небаскроба складае 57 паверхаў, вышыня — 210 м. Будаўніцтва небаскроба вялося з 1969 па 1972 гады.
Вежа Манпарнас — адзіны небаскроб, размешчаны ўнутры гарадской мяжы Парыжа, а не ў яго «прыгарадах».
На верхніх паверхах будынка адкрыты кафэ, сувенірная крама і аглядная пляцоўка. Ёсць лесвіца для пад'ёму на дах, адкуль адкрываецца панарамны выгляд на большую частку горада.
Змест |
Крытыка [правіць]
Немудрагелісты дызайн маналітнай вежы, яе гіганцкія памеры а таксама архітэктурны кантраст, які яна ўчыняе ў цэнтры гістарычнага Парыжа сталі аб'ектам крытыкі, у выніку чаго будаўніцтва небаскробаў у Парыжы было забаронена два гады праз пасля завяршэння вежы Манпарнас. Дызайн небаскроба папярэднічае тэндэнцыі мець акно ў кожным офісе, таму ў вежы Манпарнас вокны маюцца толькі ў офісах, размешчаных па перыметры.
Існуе іранічнае выказванне, згодна з якім, самы прыгожы від на Парыж адкрываецца з вяршыні гэтага небаскроба, паколькі тады ён сам не будзе у поле зроку.[1] Аналагічнае сцвярджэнне прыпісваецца Гі дэ Мапасану, адносна яго антыпатыі да Эйфелевай вежы.
Паводле апытання, праведзенага на інтэрнэт-сайце «Віртуальны турыст», вежа ўвайшла у спіс самых выродлівых будынкаў свету, заняўшы ў ім другое месца.[2].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Nicolai Ouroussoff, New York Times Published: September 26, 2008 Architecture, Tear Down These Walls [1]
- ↑ VirtualTourist
Спасылкі [правіць]
- Афіцыйны сайт (руск.)
| Гэта пачатак артыкула пра Парыж. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |