Вежа прынца Руперта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вежа
Вежа прынца Руперта
Prince Rupert's Tower
53°25′02,64″ пн. ш. 2°58′11,66″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Горад Ліверпул
Тып будынка вежа
Дата пабудовы 1787 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вежа прынца Руперта (англ.: Prince Rupert's Tower) — вежа ў раёне Эвертан  (англ.) горада Ліверпул. У першую чаргу вядомая як сімвал футбольнага клуба «Эвертан»[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вежа была пабудавана ў 1787 годзе[2]. Першапачаткова выкарыстоўвалася як месца ўтрымання п'яніц і дробных злачынцаў пасля іх затрымання канстэблямі. На наступны дзень яны паўставалі перад судом і, як правіла, атрымлівалі пакаранне ў відзе выпраўленчых прац[2].

Сваю агульнавядомую назву — Вежа прынца Руперта — вежа атрымала ў гонар Руперта Пфальцкага, лідара праціўнікаў парламента падчас англійскай Грамадзянскай вайны. Падчас падрыхтоўкі да захопу Ліверпульскага замка, якая праходзіла на ўзгорку, дзе ў будучыні была пабудавана вежа, прынц Руперт паглядзеў на горад і вымавіў словы: «Гэта гняздо вароны, якое можа захапіць любая кампанія школьнікаў»[2].

Выкарыстанне футбольным клубам «Эвертан»[правіць | правіць зыходнік]

У 1938 годзе сакратар футбольнага клуба «Эвертан» Тэа Келі распрацаваў эмблему клуба, цэнтральным элементам якой стала цесна звязаная з раёнам Эвертан Вежа прынца Руперта[1]. З тых часоў вежа з'яўляецца адным з галоўных сімвалаў клуба.

У маі 1997 года «Эвертан» вылучыў 15 000 фунтаў стэрлінгаў на рэканструкцыю вежы.

Пачынаючы з лютага 2014 года на вежы ўсталявана ілюмінацыя, асвятлялая яе традыцыйным для «Эвертана» сінім колерам[3].

Зноскі

  1. а б History of the Crest (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФК «Эвертан». Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2012. Праверана 8 лютага 2011.
  2. а б в Weston, Alan. Merseyside’s hidden treasures: Prince Rupert’s Tower (англ.). Liverpool Echo (23 ліпеня 2011). Праверана 19 ліпеня 2014.
  3. Mayo, Helen. Martinez To Light Up Tower (англ.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ФК «Эвертан» (3 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2014. Праверана 19 ліпеня 2014.