Везувіян
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Везувіян | |
|---|---|
| Формула | Ca10(Ma,Fe)2Al4[OH4(SiO4)5(Si2O7)2] |
| Сінгонія | Тэтраганальная |
| Колер | Буры, зялёны, зелянява-жоўты |
| Колер рысы | Белая |
| Бляск | Шкляны |
| Цвёрдасць | 6,5 - 7,0 |
| Спайнасць | Недасканалая |
| Злом | Ракавісты, няроўны |
| Шчыльнасць | 3,4 г/см³ |
Везувіян — мінерал, сілікат кальцыя і алюмінія складанага складу. Крышталі везувіяна часта маюць слупчастую, прызматычную ці пірамідальную форму. Буйныя крышталі звычайна знаходзяць у пустэчах вапнавых скарнаў. Калі глядзіш на досыць буйныя везувіяны, ствараецца ўражанне, што крышталі складзеныя са злучаных разам простых геаметрычных цел - кубікаў, нібы злітаваных, змешаных адзін з адным. Сустракаецца везувіян і выглядзе шчыльных або прамяністых агрэгатаў. Сваю назву мінерал атрымаў у 1795 г. ад імя вулкана Везувія, у застылай лаве якога аматары мінералогіі адшуквалі яго бураватыя ці зеленаватыя крышталі. Аўтарам назвы лічыцца геолаг А. Вернер.
Літаратура [правіць]
- Deere, W. A. et al., 1962, Rock Forming Minerals: Vol. 1 Ortho- and Ring Silicates, pp. 113–120